Конкурс інвестыцыйных праектаў суб’ектаў малога прадпрымальніцтва Магілёўскай вобласці абвешчаны ў рэгіёне. Пра гэта паведамілі ў камітэце эканомікі аблвыканкама.
Удзельнікамі конкурсу могуць стаць прадстаўнікі бізнесу, якія рэалізуюць праекты па стварэнні, развіцці і пашырэнні вытворчасці; арганізацыі і развіцці экспартаарыентаванай і імпартазамяшчальнай прадукцыі; выпуску прадукцыі, накіраванай на энерга- і рэсурсазберажэнне, а таксама ўкараненне новых тэхналогій. Пры гэтым абавязковым складнікам падобных праектаў павінна быць стварэнне працоўных месцаў.
Найбольш значныя праекты, адабраныя на конкурснай аснове, змогуць атрымаць дзяржаўную падтрымку ў выглядзе субсідый для пакрыцця часткі працэнтаў за карыстанне банкаўскімі крэдытамі або на выплату лізінгавых плацяжоў па дагаворах фінансавай арэнды (лізінгу) у частцы аплаты сумы ўзнагароджання (даходу) лізінгадаўца.
Дакументы на ўдзел у конкурсе прымаюцца з 11 па 25 кастрычніка камітэтам эканомікі Магілёўскага аблвыканкама (212030, Магілёў, вул. Першамайская, д. 71, кабінеты 506, 507).
Рэд.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
17.06.2024 - 10:27
У Магілёўскай вобласці колькасць новых камерцыйных арганізацый у 2023 годзе вырасла на 40 працэнтаў
11.06.2024 - 16:41
10.06.2024 - 09:49
«Бабруйскаграмаш» прапрацоўвае пастаўкі ў Зімбабвэ і Манголію
07.06.2024 - 10:03
Кандытарскі цэх у Слаўгарадзе пачаў працу пасля капітальнага рамонту