RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Нормы часу і расходу матэрыялаў на платныя медпаслугі па стаматалогіі зменяцца з 1 ліпеня

У Беларусі з 1 ліпеня зменяцца нормы часу і расходу матэрыялаў на платныя медпаслугі па стаматалогіі. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства аховы здароўя ад 24 красавіка 2024 года №75, паведамляе Нацыянальны прававы інтэрнет-партал.

Дакумент накіраваны на ўдасканаленне дзейнага парадку разліку тарыфаў на платныя стаматалагічныя паслугі па стаматалогіі, якія аказваюць юрыдычныя асобы незалежна ад іх формы ўласнасці і падпарадкаванасці і індывідуальныя прадпрымальнікі.

У прыватнасці, аптымізавана 169 найменняў паслуг, а таксама актуалізаваны нормы расходу матэрыялаў у 37 пазіцыях.

Акрамя таго, дакумент прадугледжвае, што ўстаноўленыя нормы расходу матэрыялаў зніжаюцца кіраўнікамі юрыдычных асоб і індывідуальнымі прадпрымальнікамі ў залежнасці ад прымяняемых тэхналогій, матэрыяльна-тэхнічнай аснашчанасці, пры аказанні платных медыцынскіх паслуг па стаматалогіі ў комплексе, фактычнага расходу і іншых фактараў.

Як адзначылі ў Міністэрстве аховы здароўя, прававы акт будзе садзейнічаць зніжэнню кошту платных стаматалагічных паслуг.

Пры гэтым пастанова Міністэрства аховы здароўя ад 7 ліпеня 2023 года нумар 109 «Аб нормах часу і расходу матэрыялаў на платныя медыцынскія паслугі па стаматалогіі» прызнаецца страціўшай сілу.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая