Новую кацельню ўвялі ў эксплуатацыю ў Касцюковічах Магілёўскай вобласці, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства энергетыкі.
«Гэта першая кацельня з устаноўкай электракатла, якая ўводзіцца ў межах інтэграцыі Беларускай АЭС у энергасістэму», – адзначылі ў прэс-службе.
Размешчаная ў гарадской мяжы новая кацельня ўсталяванай магутнасцю 38,6 Гкал/г забяспечыць цеплавой энергіяй спажыўцоў горада, знізіць экалагічную нагрузку за кошт скарачэння выкідаў у атмасферу. На кацельні ўстаноўлены 3 вадагрэйныя катлы, якія працуюць на прыродным газе, а таксама электракацёл магутнасцю 10 МВт з бакам-акумулятарам.
Павысіцца і эфектыўнасць вытворчасці цеплавой энергіі. У 2020 годзе адпускаць цеплавую энергію плануецца ў аб’ёме 65,4 тыс. Гкал.
Аб’ект пабудаваны з выкарыстаннем сродкаў пазабюджэтнага цэнтралізаванага інвестыцыйнага фонду Міністэрства энергетыкі. Аб’ём фінансавання склаў Br22 млн. Генпадрадчыкам выступіла ЗАТ «Энергарэмансэрвіс», наладачныя работы праводзілі спецыялісты ААТ «Белэлектрамантажналадка» і філіяла «Магілёўскія цеплавыя сеткі» РУП «Магілёўэнерга».
«Будаўніцтва новай кацельні, а таксама маючая адбыцца рэканструкцыя цеплавых сетак дазволяць значна скараціць страты цеплавой энергіі і забяспечыць надзейнае ўстойлівае цеплазабеспячэнне жыллёва-камунальнага сектара і прамысловых прадпрыемстваў Касцюковіч», – дадалі ў прэс-службе.
Кацельня адкрылася напярэдадні Дня энергетыка, які адзначаецца ў Беларусі 22 снежня.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
17.06.2024 - 17:12
Анатоль Ісачанка правядзе 26 чэрвеня ў Дрыбіне выязны прыём грамадзян
14.06.2024 - 16:31
Першым да ўборкі азімай свірэпіцы на зерне ў Магілёўскай вобласці пачаў Слаўгарадскі раён
13.06.2024 - 13:04
Якасць дарог, капрамонт, пытанні асвятлення - Мартынюк правёў прыём грамадзян у Круглым
11.06.2024 - 14:56
Аляксандр Лукашэнка аб прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі: мы павінны правесці годна гэтыя выбары
08.06.2024 - 18:29
Сайт Магілёўскага аблвыканкама - у лідэрах «Інтэрнэт-прэміі «ТІБО-2024»