Рус Бел Eng 中文

Парадак выдачы дазволаў на прадаўжэнне тэрмінаў завяршэння знешнегандлёвых аперацый

Галоўным упраўленнем Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці (212030, г. Магілёў, вул. Ленінская, 50) выдаюцца дазволы суб’ектам гаспадарання (індывідуальным прадпрымальнікам) на прадаўжэнне тэрмінаў завяршэння знешнегандлёвых аперацый:

пры экспарце – калі тэрмін, які падлічваецца з даты адгрузкі тавараў (перадачы ахоўваемай інфармацыі, выключных правоў на вынікі інтэлектуальнай дзейнасці), выканання работ, аказання паслуг, перавышае вызначаны заканадаўствам тэрмін не больш чым на 185 каляндарных дзён;

пры імпарце – калі тэрмін, які падлічваецца з даты правядзення плацяжу, перавышае вызначаны заканадаўствам тэрмін не больш чым на 275 каляндарных дзён.

Звыш названых тэрмінаў выдачу дазволаў рэзідэнтам ажыццяўляе Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь (220008, г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 20).

Выдача дазволаў ажыццяўляецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі:

Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 сакавіка 2008 г. № 178 «Аб парадку правядзення і кантролі знешнегандлёвых аперацый»

Інструкцыі аб парадку выдачы дазволаў на прадаўжэнне тэрмінаў завяршэння знешнегандлёвых аперацый, зацверджанай пастановай Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 22 красавіка 2009 г. № 52

Пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 5 лістапада 2011 г. № 1483/22 «Аб устанаўленні тэрмінаў завяршэння знешнегандлёвых аперацый па асобных відах знешнегандлёвых дагавораў і ўмовах працягнення тэрмінаў завяршэння знешнегандлёвых аперацый».

Дадатковую інфармацыю аб парадку выдачы дазволаў можна атрымаць у Галоўным упраўленні Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці па тэлефонах 8 (0222) 299-339, 299-366, 299-316.

Прымяненне працяглых тэрмінаў завяршэння знешнегандлёвых аперацый

Атрыманне ўзгаднення Магілёўскага аблвыканкама, абумоўленае абзацам 5 і 6 п. п.1.2 пункта 1 пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 05.11.2011 № 1483/22 «Аб устанаўленні тэрмінаў завяршэння знешнегандлёвых аперацый па асобных відах знешнегандлёвых дагавораў і ўмовах падаўжэння тэрмінаў завяршэння знешнегандлёвых аперацый»

У адпаведнасці з абзацам 5 і 6 падпункта 1.2 пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 05.11.2011 № 1483/22 «Аб устанаўленні тэрмінаў завяршэння знешнегандлёвых аперацый па асобных відах знешнегандлёвых дагавораў і ўмовах падаўжэння тэрмінаў завяршэння знешнегандлёвых аперацый» пры імпарце рэзідэнты абавязаны забяспечыць завяршэнне знешнегандлёвых аперацый па дагаворах, якія прадугледжваюць набыццё рэзідэнтам тавараў (работ, паслуг, тэхналагічнага абсталявання), перыяд вырабу (выканання, аказання) якіх перавышае тэрміны, устаноўленыя валютным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, у тэрміны, устаноўленыя адпаведнымі знешнегандлёвымі дамовамі, але не пазней за 180 (365) каляндарных дзён з даты правядзення плацяжу, пры наяўнасці ўзгаднення адпаведнага вышэйстаячага дзяржаўнага органа, аблвыканкама і Мінскага гарвыканкама, у падпарадкаванні (складзе) якога ён знаходзіцца (для арганізацыі без ведамаснай падпарадкаванасці і індывідуальных прадпрымальнікаў – аблвыканкама або Мінскага гарвыканкама). Прыняцце рашэння аб узгадненні Магілёўскім аблвыканкамам тэрміну завяршэння знешнегандлёвых аперацый па імпарце ажыццяўляецца на падставе наступных дакументаў: заява (ліст, зварот) у адвольнай форме на адрас Магілёўскага аблвыканкама, якая змяшчае кароткую інфармацыю аб арганізацыі-заяўніку, Апісанне знешнегандлёвай аперацыі (што імпартуе, з якой мэтай і г. д.), пралічаны тэрмін завяршэння знешнегандлёвай аперацыі з улікам тэрміну вырабу тавару;

копія знешнегандлёвага кантракта;

копія плацежнага даручэння;

копіі іншых дакументаў, якія пацвярджаюць тэрміны вырабу і дастаўкі на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь.

Хадайніцтва Магілёўскага аблвыканкама пры невыкананні арганізацыямі ўмовы, акрэсленай п. п.2.5 пункта 2 пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 05.11.2011 № 1483/22 «Аб устанаўленні тэрмінаў завяршэння знешнегандлёвых аперацый па асобных відах знешнегандлёвых дагавораў і ўмовах падаўжэння тэрмінаў завяршэння знешнегандлёвых аперацый»

У выпадку парушэння арганізацыямі п.п. 2.5 пункта 2 пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 05.11.2011 № 1483/22 «Аб устанаўленні тэрмінаў завяршэння знешнегандлёвых аперацый па асобных відах знешнегандлёвых дагавораў і ўмовах падаўжэння тэрмінаў завяршэння знешнегандлёвых аперацый», г. зн. пры паўторным звароце рэзідэнта за прадаўжэннем тэрмінаў завяршэння знешнегандлёвых аперацый па здзелках, заключаных з адным і тым жа нерэзідэнтам на працягу дванаццаці месяцаў, якія папярэднічаюць даце звароту рэзідэнта ў Нацыянальны банк), Нацыянальным банкам вызначана патрабаванне аб наяўнасці хадайніцтва адпаведнага вышэйстаячага дзяржаўнага органа, аблвыканкама або Мінскага гарвыканкама, у падпарадкаванні (складзе) якога знаходзіцца рэзідэнт (для арганізацый без ведамаснай падпарадкаванасці і індывідуальных прадпрымальнікаў –аблвыканкама або Мінскага гарвыканкама. Прыняцце рашэння аб накіраванні хадайніцтва Магілёўскага аблвыканкама на адрас Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь аб выдачы дазволу на прадаўжэнне тэрміну завяршэння знешнегандлёвых аперацый робіцца на падставе наступных дакументаў: заявы (ліста, звароту) у адвольнай форме на адрас Магілёўскага аблвыканкама, якая змяшчае кароткую інфармацыю пра арганізацыю-заяўніка (сфера і асноўныя віды дзейнасці, колькасць супрацоўнікаў і інш.), апісанне знешнегандлёвай аперацыі, апісанне сітуацыі і ўказанне прычын парушэння п.п. 2.5; копія знешнегандлёвага кантракту;

копіі плацежных даручэнняў, таварасуправаджальных дакументаў;

копія папярэдняга дазволу Нацыянальнага банка на прадаўжэнне тэрмінаў завяршэння знешнегандлёвых аперацый;

копіі іншых дакументаў, якія арганізацыя лічыць, што іх неабходна прыкласці для станоўчага вырашэння пытання.

Дакументы арганізацыямі-заяўнікамі накіроўваюцца па пошце альбо падаюцца ў каб. 113 Магілёўскага аблвыканкама. Звароты арганізацый разглядаюцца на працягу 14 каляндарных дзён з даты паступлення.