RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Магілёўская абласная арганізацыйная структура рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства «Знание»

Адрас: 212030, г. Магілёў, праспект Міру, 18а

Тэл.: 8 (0222)77-58-92 тел/факс, 8(0222) 79-67-92, 8(0222) 62-96-90.

Электронная пошта: znanie_mog@mail.ru

Магілёўская абласная арганізацыйная структура рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства «Знание» зарэгістравана Упраўленнем юстыцыі Магілёўскага абласнога выканаўчага Камітэта 28 ліпеня 2008 г., пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі №07-006.

У Магілёўскую абласную аргструктуру РДГА «Беларускае таварыства «Знание» ўваходзяць:

  • гарадская арганізацыйная структура – 1 (г. Бабруйск);
  • раённыя арганізацыйныя структуры – 20;
  • першасныя арганізацыйныя структуры – 117,

якія аб’ядноўваюць больш за 1600 членаў.

Найбольш цесна аргструктуры супрацоўнічаюць з камітэтамі і ўпраўленнямі аблвыканкама, вышэйшымі навучальнымі ўстановамі горада, абласнымі ўпраўленнямі Фонду сацыяльнай аховы насельніцтва і Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай аховы Рэспублікі Беларусь, з органамі мясцовага кіравання і самакіравання, з тэхнапаркам «Магілёў».

Праца РДГА «Знание» ажыццяўляецца на падставе Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 1 кастрычнiка 2007г. № 472 «Аб стварэнні рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства «Знание».

У адпаведнасці са Статутам РДГА «Беларускае таварыства «Знание», зацверджаным Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь 29 снежня 2007г. №1886, прадметам дзейнасці РДГА «Знание» з’яўляецца арганізацыя навукова-асветніцкай і адукацыйнай дзейнасці.

Мэтай дзейнасці РДГА «Знание» з’яўляецца распаўсюджванне навуковых ведаў, узмацненне іх уплыву на развіццё інавацыйнага мыслення і сацыяльнай актыўнасці грамадзян, зацвярджэнне здаровага ладу жыцця, забеспячэнне стабільнасці і грамадзянскай згоды ў Рэспубліцы Беларусь.

 

ДЗЯРЖАЎНА-ЗНАЧЫМЫЯ ЗАДАЧЫ РДГА «ЗНАНИЕ»

  • Садзейнічанне дзяржаве ў забеспячэнні рэалізацыі канстытуцыйнага права грамадзян на атрыманне поўнай і дакладнай інфармацыі аб дзейнасці дзяржаўных органаў, іншых арганізацый, аб палiтычным, эканамiчным, культурным i мiжнародным жыццi, а таксама тлумачэнне насельніцтву дзяржаўнай палітыкі Рэспублікі Беларусь і садзейнічанне актыўнаму ўдзелу грамадзян у яе правядзенні.
  • Удзел у ідэалагічнай працы рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, іншых арганізацый.
  • Узаемадзеянне з мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі, іншымі дзяржаўнымі арганізацыямі ў правядзенні сістэмнай работы па павышэнні кваліфікацыі службовых асоб, якія арганізуюць ідэалагічную працу ў калектывах работнікаў дзяржаўных, іншых арганізацый.
  • Развіццё сістэмы інфармавання насельніцтва, накіраванай на ўдасканаленне грамадзянска-патрыятычнай, палітычнай, прававой, эканамічнай, кіраўніцкай, духоўна-маральнай і фізічнай культуры чалавека.
  • Арганізацыя лекцыйнай работы па прапагандзе нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця Рэспублікі Беларусь, інавацыйных працэсаў у эканамічнай, сацыяльнай і культурнай сферах, найнавешых дасягненняў у розных галінах навукі і тэхнікі з прыцягненнем да гэтай працы найбольш кваліфікаваных кадраў з ліку вучоных, выкладчыкаў, дзяржаўных служачых, ідэалагічных работнікаў, спецыялістаў розных галін народнай гаспадаркі, творчай інтэлігенцыі, іншых грамадзян Рэспубліка Беларусь, якія маюць неабходны вопыт.
  • Павышэнне ўзроўню інфармаванасці лектарскіх кадраў Рэспублікі Беларусь пры дапамозе правядзення семінараў, выдання тэкстаў лекцый па пытаннях сацыяльна-эканамічнай, палітычнай, культурнай і іншай дзейнасці рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, а таксама метадычнага забеспячэння новых форм лекцыйнай работы.

СПІС

членаў прэзідыума Магілёўскай абласной арганізацыйнай структуры РДГА «Знание»

 

 

Прозвішча, імя, імя па бацьку

Пасада

1.

Артамонаў

Сяргей Уладзіміравіч

старшыня Шклоўскай раённай арганізацыйнай структуры РДГА «Знание», намеснік старшыні Шклоўскага райвыканкама

2.

Дук

Дзяніс Уладзіміравіч

старшыня праўлення арганізацыйнай структуры РДГА «Знание» УА «МДУ імя А. А. Куляшова», рэктар УА «МДУ імя А. А. Куляшова», прафесар, доктар гістарычных навук

3.

Лапаціна

Валянціна Сцяпанаўна

член пярвічнай арганізацыйнай структуры Магілёўскай абласной арганізацыйнай структуры РДГА «Знание», намеснік старшыні суда Ленінскага раёна г. Магілёва

4.

Кускова

Ірына Міхайлаўна

член пярвічнай арганізацыйнай структуры Магілёўскай абласной арганізацыйнай структуры РДГА «Знание», намеснік начальніка ўпраўлення па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама

5.

Пішчанка

Алег Аляксандравіч

член пярвічнай арганізацыйнай структуры Магілёўскай абласной арганізацыйнай структуры РДГА «Знание», намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама

6.

Панізовіч

Людміла Сяргееўна

член пярвічнай арганізацыйнай структуры Магілёўскай абласной арганізацыйнай структуры РДГА «Знание», намеснік дырэктара МПП «Кінавідэапракат»

7.

Шугалеева

Раіса Аляксандраўна

першы намеснік старшыні праўлення Магілёўскай абласной арганізацыйнай структуры РДГА «Знание»

СПІС членаў праўлення Магілёўскай абласной арганізацыйнай структуры РДГА «Знание»

СКЛАД кантрольна-рэвізійнай камісіі Магілёўскай абласной арганізацыйнай структуры РДГА «Знание»

 

ПЛАН РАБОТЫ Магілёўскай абласной арганізацыйнай структуры рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства «Знание» на 2021 г.

Тэматыка лекцый, якія будуць чытаць члены навукова-метадычных саветаў, лектары Магілёўскай абласной арганізацыйнай структуры рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб'яднання «Беларускае таварыства «Знание», на 2021 год 

 

Палажэнне аб ганаровай грамаце Магілёўскай абласной арганізацыйнай структуры РДГА «Знание»