RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Заканадаўства інвестару

НАРМАТЫЎНА-ПРАВАВАЯ БАЗА

Заканадаўства Рэспублікі Беларусь пабудавана на еўрапейскіх прынцыпах, гарантуе ўсе правы інвестара, дапускае прымяненне брытанскага, швейцарскага, італьянскага і любога іншага права і арбітражу.

У ім прадугледжаны ўсе сучасныя формы інвесціравання: ад стварэння замежных, змешаных прадпрыемстваў да канцэсійных пагадненняў.

У 2014 годзе ўступіў у сілу прагрэсіўны закон аб інвестыцыях, распрацаваны сумесна з Міжнароднай фінансавай карпарацыяй, які прадугледжвае ўдасканаленне базавага інвестыцыйнага заканадаўства на аснове сусветнага вопыту, забяспечвае прастату і празрыстасць замацаваных нормаў і паняццяў, прадастаўленне асноватворных гарантый абароны інвестарам.

Беларусь – удзельнік Канвенцыі па ўрэгуляванні інвестыцыйных спрэчак паміж дзяржавамі і фізічнымі і юрыдычнымі асобамі іншых дзяржаў ад 18 сакавіка 1965 года.

Членства Беларусі ў шматбаковым агенцтве па гарантыях інвестыцый (МАГІ) стварае адпаведныя міжнародным стандартам умовы для страхавання рызык замежных інвестараў, пацвярджае гатоўнасць краіны да захавання агульнапрынятых нормаў і стандартаў міжнароднага эканамічнага супрацоўніцтва.

Сёння для працы інвестара на тэрыторыі Рэспублікі створаны надзейныя прававыя ўмовы, забяспечаныя як міжнароднымі дамовамі, так і нацыянальным заканадаўствам.

На міжнародным узроўні:

Рэспублікай Беларусь падпісаны Канвенцыя аб абароне правоў інвестара (28 сакавіка 1997 г.), пагадненне аб супрацоўніцтве ў галіне інвестыцыйнай дзейнасці (24 снежня 1993 г.), а з 1992 года Рэспубліка Беларусь далучылася да Канвенцыі «Аб парадку вырашэння інвестыцыйных спрэчак паміж дзяржавамі і замежнымі асобамі» (18 сакавіка 1965 г.) і Сеульскай канвенцыі «Аб заснаванні шматбаковага Агенцтва па гарантыі інвестыцый» (11 кастрычніка 1985 г.) і інш.

Наяўнасць двухбаковай нарматыўнай асновы паміж Рэспублікай Беларусь і іншымі краінамі служыць важнай перадумовай для прыцягнення інвестыцый. Беларусь актыўна ўдзельнічае ў заключэнні двухбаковых і шматбаковых пагадненняў, якія прадстаўляюць замежным інвестарам рэжым найбольшага спрыяння і (або) нацыянальны рэжым ажыццяўлення інвестыцый і забяспечваюць абарону правоў інвестараў на міжнародным узроўні.

У рэспубліцы дзейнічае каля 60-ці двухбаковых пагадненняў аб абароне інвестыцый і з больш за 60 краінамі Беларусь звязваюць пагадненні аб пазбяганні двайнога падаткаабкладання, нормамі якіх прадастаўлены дадатковыя гарантыі правоў і абароны інвестыцый краін Еўрасаюза, СНД, Азіі, Лацінскай Амерыкі і інш.

На ўзроўні нацыянальнага заканадаўства асновай інвестыцыйнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь з’яўляецца Закон Рэспублікі Беларусь «Аб інвестыцыях» ад 12 ліпеня 2013 года № 53-З. Закон змяшчае ўмовы гарантый і абароны інвестараў пры ажыццяўленні інвестыцыйнай дзейнасці на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь адпаведна міжнароднай практыцы. Нормы закона накіраваны на роўную недыскрымінацыйную дзейнасць усіх інвестараў, якія ажыццяўляюць інвестыцыйную дзейнасць, умовы дзейнасці распаўсюджваюцца як на нацыянальных, так і на замежных інвестараў. Пры гэтым дзяржава гарантуе інвестару:

• абарону маёмасці ад нацыяналізацыі і рэквізіцыі;

• бесперашкодны перавод за межы Рэспублікі Беларусь кампенсацый для замежных інвестараў;

• права на рэалізацыю сваіх маёмасных і немаёмасных правоў у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

• выключныя правы на аб’екты інтэлектуальнай уласнасці;

• права на прадастаўленне ім зямельных участкаў у карыстанне, арэнду, уласнасць у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь аб ахове і выкарыстанні зямель;

• права ствараць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь камерцыйныя арганізацыі з любым аб’ёмам інвестыцый, у любых арганізацыйна-прававых формах, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, з улікам абмежаванняў, устаноўленых артыкулам 6 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб інвестыцыях»;

• права на льготы і прэферэнцыі пры ажыццяўленні інвестыцый у прыярытэтныя віды дзейнасці, і ў іншых выпадках устаноўленых заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь і (або) міжнародна-прававымі актамі, абавязковымі для Рэспублікі Беларусь;

• права на прывабліванне ў Рэспубліку Беларусь замежных грамадзян і асоб без грамадзянства для ажыццяўлення працоўнай дзейнасці;

• права на заключэнне дагавора (дагавораў) з Рэспублікай Беларусь;

• права на дасудовае вырашэнне спрэчак.

Акрамя забеспячэння абароны правоў інвестараў, у Рэспубліцы створана сістэма стымулаў для ажыццяўлення інвестыцыйнай дзейнасці. Акрамя забеспячэння абароны правоў інвестараў, у рэспубліцы ў мэтах прыцягнення інвестыцый створана сістэма стымулаў – прэферэнцыйныя прававыя ўмовы. Шэраг прэферэнцый прадастаўлена інвестарам у свабодных эканамічных зонах, малых і сярэдніх гарадах, сельскай мясцовасці, парку высокіх тэхналогій.

12 ліпеня 2013 г. быў прыняты Закон Рэспублікі Беларусь «Аб канцэсіях», які ўстанаўлівае прававыя асновы рэгулявання інвестыцыйнай дзейнасці, што ажыццяўляецца на аснове канцэсій.

Заканадаўчая база для працы інвестара створана. Разам з тым, на пастаяннай аснове вядзецца паслядоўны працэс яе ўдасканалення з улікам найлепшага сусветнага вопыту, у мэтах адаптацыі да сучасных умоў.

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь

Міжнароднае права

• Двухбаковыя пагадненні аб пазбяганні двайнога падаткаабкладання – падпісана больш за 60 пагадненняў.

• Двухбаковыя пагадненні аб садзейнічанні ў ажыццяўленні (заахвочванні) і ўзаемнай абароне інвестыцый Рэспублікі Беларусь – падпісана каля 60 пагадненняў.

• Сеульская канвенцыя аб заснаванні Шматбаковага агенцтва па гарантыях інвестыцый (Канвенцыя MIGA). З 2012 года Беларусь стала паўнапраўным членам Шматбаковага агенцтва па гарантыях інвестыцый (МАГІ), падпісаўшы і ратыфікаваўшы ўсе неабходныя дакументы. Гэта дадаткова пацвярджае гатоўнасць нашай краіны да захавання агульнапрынятых нормаў і стандартаў міжнароднага эканамічнага супрацоўніцтва.

• Канвенцыя па ўрэгуляванні інвестыцыйных спрэчак паміж дзяржавамі і фізічнымі і юрыдычнымі асобамі іншых дзяржаў (ICSID).

Дадатковыя прававыя гарантыі інвестару прадастаўляюцца пры заключэнні інвестыцыйнага дагавора з Рэспублікай Беларусь.

• Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 6 жніўня 2009 г. № 10 «Аб стварэнні дадатковых умоў для ажыццяўлення інвестыцый у Рэспубліцы Беларусь».

• Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 12 мая 2016 г. № 372 «Аб прыярытэтных відах дзейнасці (сектарах эканомікі) для ажыццяўлення інвестыцый і прызнанні страціўшай сілу пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 26 лютага 2014 г. № 197».

• Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 ліпеня 2016 г. № 563 «Аб мерах па рэалізацыі Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 6 жніўня 2009 г. № 10».

• Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 лютага 2014 г. № 149 «Аб зацвярджэнні Палажэння аб парадку пацвярджэння ўмоў для прымянення вызвалення ад увазных мытных пошлін і (або) падатку на дабаўленую вартасць у дачыненні да тэхналагічнага абсталявання, камплектуючых і запасных частак да яго і (або) сыравіны і матэрыялаў, увозімых (увезеных), а таксама ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 6 жніўня 2011 г. № 1058 і ад 17 лютага 2012 г. № 156».

• Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 12 мая 2016 г. № 370 «Аб некаторых мерах па рэалізацыі Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 12 лістапада 2015 г. № 8».