V ФОРУМ РЭГІЁНАЎ БЕЛАРУСІ І РАСІІ

Магілёў. 10-12 кастрычніка 2018 года.

Рус Бел Eng 中文

Культура

Магілёўшчына заўсёды адрознівалася своеасаблівасцю: адмысловая культура, характэрны падыход да жыцця і свае звычаі. На працягу многіх гадоў у розных кутках нашай вобласці праходзяць традыцыйныя святы і фестывалі. Сярод іх – знакамітыя музычныя і тэатральныя форумы, фестывалі народнай культуры, старадаўніх рамёстваў і нацыянальнай кухні, велікасвецкія балі, рыцарскія турніры і рэканструкцыі эпохі Сярэднявечча, незвычайныя экалагічныя святы...

У вобласці штогод праходзіць звыш 30 міжнародных, рэспубліканскіх, абласных і рэгіянальных мерапрыемстваў. Большая частка традыцыйных фестываляў вядомая далёка за межамі не толькі Магілёўшчыны, але і краіны, аб чым сведчаць геаграфія і колькасць краін-удзельніц.

Штогод наш край становіцца цэнтрам самабытных і яркіх культурных мерапрыемстваў, у ліку якіх – Міжнародны музычны фестываль «Залаты шлягер», фестываль духоўнай музыкі «Магутны Божа», Міжнародны маладзёжны тэатральны форум «М.art.кантакт», фестываль народнай творчасці «Вянок дружбы», дзіцячы фестываль «Залатая пчолка», фестываль анімацыйных фільмаў «Анімаёўка», пленэр па жывапісе «Вобраз Радзімы ў выяўленчым мастацтве» і іншыя.

Удзельнікамі ўсіх гэтых культурных падзей за апошнія пяць гадоў сталі выканаўцы і творчыя калектывы больш чым з 50 краін.

Таксама Магілёўская вобласць славіцца 20 рэгіянальнымі фестывалямі, 10 з якіх увайшлі ў рэспубліканскі каталог святочных мерапрыемстваў.

У красавіку на свяце «Гаспадарчы сыр» слаўгарадскія сыравары прадстаўляюць сваю прадукцыю. У разгар лета ў Быхаўскім раёне праходзіць музычна-спартыўнае свята «Вялікая бард-рыбалка». У жніўні на «Дрыбінскіх таржках» можна на ўсю сям’ю купіць валёнкі і паглядзець на кірмашовы Дрыбін. А ў верасні з усіх куткоў Беларусі ў Мсціслаў на «Рыцарскі фэст» з’язджаюцца аматары сярэднявечнай культуры.

За апошнія пяць гадоў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці папоўніўся новымі аб’ектамі нематэрыяльнай гісторыка-культурнай спадчыны. На дадзены момант у нас 13 такіх аб’ектаў. Два гады таму гэты статус нададзены абраду «Гуканне дажджу» ў вёсцы Стары Дзедзін Клімавіцкага раёна, у мінулым годзе – традыцыі збору саламяных «павукоў» у Быхаўскім раёне. Усе нематэрыяльныя аб’екты захаваныя, дзейнічаюць і набіраюць папулярнасць.

У вобласці дзейнічае 493 творчых калектываў аматарскай творчасці з найменнем «народны», «узорны», званнем «Заслужаны». Толькі за 2017 год 18 калектывам прысвоена найменне «народны», «узорны», 1 калектыў удастоены звання «Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь».

У мэтах стварэння ўмоў для развіцця народных мастацкіх рамёстваў у Магілёўскай вобласці функцыянуе 16 Дамоў (Цэнтраў) рамёстваў, у тым ліку 3 з іх у сельскай мясцовасці. Каля 500 майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва працуюць у раёнах Магілёўскай вобласці, з іх 19 маюць званне «Народны майстар Беларусі», 103 з’яўляюцца членамі Беларускага Саюза майстроў народнай творчасці.

Падкатэгорыі: