Рус Бел Eng 中文

Музеі Магілёўскай вобласці

У Магілёўскай вобласці працуе 25 музейных устаноў, у тым ліку: 19 – комплексных (краязнаўчых, гісторыка-краязнаўчых, гісторыка-этнаграфічных і гісторыка-археалагічных), 3 – гістарычныя і 3 – мастацкія.

За 9 месяцаў 2018 года музеі рэгіёна наведалі 365 404 чал. Колькасць прадметаў асноўнага фонду складае 319 745 адзінак. Завершаны работы па капітальным рамонце і стварэнні новай пастаяннай экспазіцыі філіяла «Музей В. Бялыніцкага-Бірулі» Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь у Магілёве.