RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Рэгiён

 

Дата ўтварэння Магілёўскай вобласці – 15 студзеня 1938 года

 

Тэрыторыя – 29,1 тыс.км2

(44,2% – сельскагаспадарчыя землі, 41% – лясныя землі, 4,2% – паверхневыя воды, уключаючы балоты, 10,6% – іншыя землі)

 

Насельніцтва

на 1 студзеня 2018 года – 1 058,8 тыс. чалавек.

 

Цэнтр вобласці

г.Магілёў (насельніцтва 381,4 тыс. чалавек)

 

Працягласць: з поўначы на поўдзень – 150 км, з захаду на ўсход – 290 км

 

Самыя доўгія рэкі ў межах Магілёўскай вобласці: Днепр, Друць, Проня, Сож, Бярэзіна, Пціч

 

Самыя буйныя азёры Магілёўскай вобласці: Выгода, Заазерскае, Белы Бераг

 

Найбольшая вышыня над узроўнем мора – 236 м (каля чыгуначнай станцыі Цёмны Лес, на мяжы Дрыбінскага і Мсціслаўскага раёнаў)

 

Самая нізкая мясцовасць над узроўнем мора – 126 м (урэз вады р.Сож, в.Гайшын, Слаўгарадскі раён)

 

Сярэдняя тэмпература ў 2017 годзе: студзень (– 6,2°С), ліпень (+ 17,3°С)

 

Адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленне Магілёўскай вобласці (на 1 студзеня 2018 года)

Раёны – 21

Гарады – 15

у тым ліку

абласнога падпарадкавання – 2

Раёны ў гарадах – 4

Пасёлкі гарадскога тыпу – 8

Сельскія Саветы – 155

Сельскія населеныя пункты – 2 978

 

Узнагароды

Указам Прэзідэнта Вярхоўнага Савета СССР ад 8 ліпеня 1967 года Магілёўская вобласць за актыўны ўдзел у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг. і значныя дасягненні ў рабоце народнагаспадарчага комплексу ўзнагароджана ордэнам Леніна.

25 красавіка 1980 года г. Магілёў узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны I ступені.

6 ліпеня 1987 года г. Бабруйск удастоены ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга.

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 3 студзеня 2008 года Магілёўскай вобласці ў сувязі з 70-годдзем з дня ўтварэння і за асаблівыя дасягненні ў гаспадарчым развіцці прысуджаны Ганаровы дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь.

У 2009 годзе Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Лукашэнкам падпісаны Указ «Аб узнагароджанні некаторых населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь вымпелам «За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны». У іх ліку – Магілёў, Бабруйск, Клічаў і Крычаў.

За значны ўклад ва ўмацаванне беларускай дзяржаўнасці і ў сувязі з 80-годдзем з дня заснавання работнікам Магілёўскай вобласці аб’яўлена Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.