Рус Бел Eng 中文

Прэзідыум Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў

Прэзідыум Савета ў межах сваёй кампетэнцыі ў парадку, устаноўленым заканадаўствам i рэгламентам Савета:

• арганізуе працу па падрыхтоўцы сесiй Савета, паведамляе дэпутатам Савета і даводзіць да ведама грамадзян інфармацыю аб часе і месцы правядзення сесій Савета, а таксама аб пытаннях, якiя ўносяцца на разгляд Савета, i прынятых па іх рашэнням;

• забяспечвае кантроль за выкананнем рашэнняў Савета;

• уносіць на разгляд Савета прапановы аб стварэнні пастаянных і часовых камісій Савета, каардынуе дзейнасць пастаянных і часовых камісій, дэпутацкіх груп і іншых дэпутацкіх аб’яднанняў;

• аказвае садзеянне дэпутатам Савета ў ажыццяўленні імі дэпутацкай дзейнасці, уключаючы правядзенне імі асабістага прыёму грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб, падрыхтоўку справаздач перад выбаршчыкамі, забяспечвае іх неабходнай інфармацыяй;

• уносіць на сесіі Савета прапановы па пытаннях, звязаных з ажыццяўленнем паўнамоцтваў дэпутатаў Савета, у тым ліку з вызваленнем дэпутатаў ад выканання працоўных (службовых) абавязкаў на час падрыхтоўкi i правядзення сесiй Савета i пасяджэнняў яго органаў;

• арганізуе ўзаемадзеянне Савета з іншымі Саветамі, выканаўчымі і распарадчымі органамі, іншымі арганізацыямі і органамі тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання;

• забяспечвае галоснасць работы Савета;

• арганізуе абмеркаванне грамадзянамі праектаў рашэнняў Савета, iншых важных пытанняў мясцовага значэння, забяспечвае шырокі ўдзел арганізацый і грамадзян у распрацоўцы, прыняцці і рэалізацыі рашэнняў Савета па пытаннях мясцовага значэння;

• уносіць на разгляд сесій Савета пытанне аб датэрміновым спыненні паўнамоцтваў дэпутатаў Савета;

• прымае да разгляду адрасаваныя яму запыты дэпутатаў Савета i дае на іх адказы ў парадку i тэрмiнах, устаноўленых заканадаўствам;

• забяспечвае разгляд зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб. Пры неабходнасці ўносіць прапановы па такіх зваротах на разгляд сесiй Савета;

• інфармуе Савет аб сваёй дзейнасці; ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы, прадугледжаныя Законам Рэспублікі Беларусь “Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь” і іншымі актамі заканадаўства.