Рус Бел Eng 中文

Магілёўскі раён

 

Утвораны 17 ліпеня 1924 года

Магілёўскі раён быў скасаваны 16 верасня 1959 года, адноўлены 30 ліпеня 1966 года.

 

Магілёўскі раён размешчаны ў самым цэнтры Магілёўскай вобласці. Мяжуе з Бялыніцкім, Быхаўскім, Клічаўскім, Шклоўскім, Чавускім раёнамі Магілёўскай вобласці.

 

Насельніцтва: 40 тыс. 130 чалавек (насельніцтва горада Магілёва на пачатак 2017 года).

 

Плошча: 1 895 кв. км.

 

Па тэрыторыі раёна працякаюць: галоўная рака – Днепр (левыя прытокі – Вільчанка, Паўна і Лазнёўка, правыя – Дубравенка, Лахва з Лахвіцай і Жыварэзкай). Яны перасякаюць раён з поўначы на поўдзень. На заходняй ускраіне цячэ рака Друць (прытокі – Арлянка і Грэза). На ўсходзе – рака Раста (прыток – Рудэя). Найбуйнейшыя вадаёмы – Безназоўнае возера і вадасховішча Рудэя.

 

Карысныя выкапні ў раёне: торф, пясок, гліна, мінеральныя воды.

 

Транспарт: праз раён праходзяць чыгункі на Асіповічы, Оршу, Крычаў, Жлобін, аўтадарогі на Бабруйск, Мінск, Оршу, Чэрыкаў, Гомель. На Дняпры ажыццяўляецца судаходства.

 

Славутасці горада Магілёва і Магілёўскага раёна

 

Адміністрацыйны цэнтр – горад Магілёў.

 

Сайт Магілёўскага райвыканкама: http://mogilev-rik.gov.by/

 

Выкарыстоўвае герб і сцяг горада Магілёва:

Герб горада Магілёва ўяўляе з сябе малюнак на блакітным фоне барочнага шчыта трох сярэбраных вежаў, у адкрытай браме сярэдняй знаходзіцца сярэбраны рыцар у даспехах з паднятым над галавой мячом. Уверсе над брамай, на ўсечаным па сваёй аснове круглым чырвоным шчыце пад дахам цэнтральнай вежы знаходзіцца сярэбраны ўзброены вершнік з мячом і шчытом. Ніжні кут шчыта, аддзелены выявай вежаў, зялёны.

 

 

Сцяг горада Магілёва ўяўляе з сябе прамавугольнае палотнішча серабрыстага (белага) колеру з суадносінамі бакоў 1:2, у цэнтры правага боку якога – выява герба горада Магілёва.