RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Стацыянарныя ўстановы сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва

У Магілёўскай вобласці функцыянуе 9 дамоў-інтэрнатаў, у якіх пражывае больш за 2000 чалавек (2 дамы-інтэрнаты для састарэлых і інвалідаў, 6 дамоў-інтэрнатаў псіханеўралагічнага профілю і 1 дом-інтэрнат для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця).

Пералік устаноў сацыяльнага абслугоўвання Магілёўскай вобласці, якія ажыццяўляюць стацыянарнае сацыяльнае абслугоўванне

Магілёўская вобласць

1.

ДУСА «Бялыніцкі дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў»

213051, г.п. Бялынічы,

вул. Чапаева, д. 88

77-9-36 (8-02232)

2.

ДУСА «Расцянскі дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў»

Чавускі раён,

213210, в. Прыазерная

73 088 (8-02242)

3.

ДУСА «Быхаўскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў»

Быхаўскі раён,

213346, в. Ірдзіца.

55-2-35 (8-02231)

4.

ДУСА «Каменскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў»

Бабруйскі раён,

213841, в. Слабодка,

вул. Шасэйная, д. 28А

71-01-46 (8-0225)

5.

ДУСА «Крычаўскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў»

Крычаўскі раён,

213501, в. Свадковічы

3-92-35 (8-02241)

6

ДУСА «Салтанаўскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў»

Магілёўскі раён,

213135, в. Салтанаўка

21-02-33 (8-0222)

7

ДУСА «Чавускі псіханеўралагічны дом-інтэрнат»

Чавускі раён,

213206, в. Расінка

7-11-92 (8-02242)

8

ДУСА «Хоцімскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў»

213660, г.п. Хоцімск,

вул. Паркавая, 1А

71-8-81 (8-02247)

9.

ДУСА «Веснаўскі дом-інтэрнат для дяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця»

Глускі раён,

213864, п/а Турына, в. Веснаво

74-0-84 (8-02230)

 

Пералік нарматыўных прававых актаў, якія рэгулююць дзейнасць стацыянарных устаноў сацыяльнага абслугоўвання

Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24 верасня 2008 г. № 1408 «Аб спецыяльных жылых памяшканнях дзяржаўнага жыллёвага фонда»

Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2012 г. № 1218 «Аб некаторых пытаннях аказання сацыяльных паслуг»

Пастанова Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 26 студзеня 2013 г. № 11 «Аб некаторых пытаннях аказання сацыяльных паслуг дзяржаўнымі арганізацыямі, якія аказваюць сацыяльныя паслугі» (разам з «Інструкцыяй аб парадку і ўмовах аказання сацыяльных паслуг дзяржаўнымі ўстановамі сацыяльнага абслугоўвання»).

Пастанова Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 10 студзеня 2013 г. № 3/4 «Аб устанаўленні пераліку медыцынскіх паказанняў і медыцынскіх супрацьпаказанняў для аказання сацыяльных паслуг ва ўстановах сацыяльнага абслугоўвання»

Аказанне сацыяльных паслуг у дамах-інтэрнатах

Дамы-інтэрнаты прызначаны для пастаяннага, часовага (да аднаго года) або кароткатэрміновага (да 1 месяца, але не больш за тры разы на каляндарны год) пражывання грамадзян, якія ў сувязі са станам здароўя маюць патрэбу ў пастаянным староннім доглядзе.

Спецыяльныя жылыя памяшканні ў дамах-інтэрнатах могуць прадастаўляцца грамадзянам Рэспублікі Беларусь, замежным грамадзянам і асобам без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, у адпаведнасці з пералікам медыцынскіх паказанняў і медыцынскіх супрацьпаказанняў для аказання сацыяльных паслуг ва ўстановах сацыяльнага абслугоўвання, што ўстанаўліваюцца Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

Дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў (агульнага тыпу)

Псіханеўралагічны дом-інтэрнат (аддзяленне)

Дом-інтэрнат для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця