Рус Бел Eng 中文

Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці

Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці ўключае 1 081 матэрыяльную нерухомую гісторыка-культурную каштоўнасць.

Трынаццаць аб’ектаў Магілёўшчыны ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь у якасці нематэрыяльных духоўных каштоўнасцяў. Аднаму з іх – традыцыя вырабу саламяных «павукоў» у Быхаўскім раёне – статус гісторыка-культурнай каштоўнасці прысвоены ў 2017 годзе.

За апошнія гады на тэрыторыі вобласці адноўлена і абноўлена больш за 10 знакавых помнікаў архітэктуры і археалогіі. Сярод іх мемарыяльная капліца ў гонар 100-годдзя Перамогі ў Айчыннай вайне 1812 года ў в. Салтанаўка Магілёўскага раёна; комплекс сельскагаспадарчай акадэміі, будынкі стаматалагічнай паліклінікі і былой аптэкі (раённы музей) у г. Горкі; у Мсціславе ў 2016 г. на «Замкавай гары» завершаны работы па ўзнаўленні замкавага комплексу ХІІІ ст. з элементамі музеефікацыі, праведзены мерапрыемствы па добраўпарадкаванні гістарычнага цэнтра горада, аднаўленні помніка архітэктуры ХІХ ст. – Траецкай царквы.