У КСУП «Круглянскі-Агра» ўшаноўвалі першага ў раёне кіроўцу-двухтысячніка. Ім стаў Васіль Клімкоў. Кіроўца працуе ў КСУП «Круглянскі-Агра» ўжо каля 30 гадоў. За такую доўгую «службу» на рахунку шмат перамог і дасягненняў. Летась, напрыклад, разам з кукурузай перавёз 4 тысячы тон збожжа.
Сітуацыя з захворваннем COVID-19 у Слаўгарадскім раёне стабільная вось ужо некалькі месяцаў. На амбулаторным лячэнні знаходзіцца да 14 чалавек. Пацыентаў з пнеўманіямі або цяжкай плынню захворвання адпраўляюць у Магілёўскую інфекцыйную бальніцу, так што чырвоную зону ў цэнтральнай раённай бальніцы расфарміравалі.
Дзяржзаказ па харчовым збожжы выкананы ў Магілёўскай вобласці больш чым на 80%. Пра гэта паведаміла начальнік аддзела раслінаводства камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама Лілія Гулінская.
За суткі падраздзяленні МНС здзейснілі 41 выезд, з іх: 2 – на тушэнне пажараў, 39 – на аказанне тэхнічнай дапамогі. Пра гэта паведаміла старшы інспектар Цэнтра бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю МА УМНС Аляксандра Дашкевіч.
Уладзімір Мішчанка, дырэктар гістарычнага музея г. Крычава:
– Дзякуючы прамой трансляцыі з Палаца Незалежнасці, кожны меў магчымасць пачуць з першых вуснаў адказы на самыя актуальныя пытанні, выразна і адкрыта, як ёсць.