RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Людзі з абмежаванымі магчымасцямі шыюць ахоўныя маскі для магілёўскіх прадпрыемстваў

У аддзяленні дзённага знаходжання Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Кастрычніцкага раёна Магілёва людзі з абмежаванымі магчымасцямі дапамагаюць у барацьбе з каранавіруснай інфекцыяй: яны шыюць гігіенічныя маскі для супрацоўнікаў магілёўскіх прадпрыемстваў.

У Магілёве прайшоў фінал абласнога конкурсу для школьнікаў «IT перспектыва»

Фінал абласнога конкурсу для школьнікаў «IT перспектыва» прайшоў на базе інкубатара малога прадпрымальніцтва ААТ«Магілёўскае агенцтва рэгіянальнага развіцця».

Галоўны ўрач Асіповіцкай ЦРБ Павел Шаціла: «Узаемная адказнасць – галоўныя пакуль лекі супраць каранавіруса»

Эпідэміялагічная сітуацыя абвастраецца, але да чэрвеньскага піка захворвання яшчэ далёка. Вось як абмаляваў сітуацыю з COVID-19 у раёне галоўны ўрач Асіповіцкай ЦРБ Павел Шаціла:

Прамую тэлефонную лінію правядзе 3 лістапада намеснік старшыні камітэта эканомікі Магілёўскага аблвыканкама Павел Марыненка

Прамую тэлефонную лінію правядзе 3 лістапада намеснік старшыні камітэта эканомікі Магілёўскага аблвыканкама Павел Леанідавіч Марыненка.

З 10.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 32 26 63 ён адкажа на актуальныя пытанні развіцця і падтрымкі прадпрымальніцтва.

Рэгіянальная дыскусія па праблемных пытаннях сацыяльнай сферы адбылася ў Магілёве

Рэгіянальная дыскусія па праблемных пытаннях сацыяльнай сферы адбылася сёння ў Магілёўскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай працы. Палілог стаў завяршальным у чарадзе дыялогаў экспертаў па канкрэтных галінах.

Маскі і COVID: вопыт і меркаванне

Ахоўныя маскі, гігіенічныя або медыцынскія, сталі паўсядзённымі спадарожнікамі чалавека. Наколькі важныя маскі, якую абраць і дзе абавязкова іх насіць.

Каля 6 тыс. дзяцей з «чарнобыльскіх раёнаў» Магілёўшчыны адпачылі ў здраўніцах сёлета

З пачатку года ў беларускіх здраўніцах адпачыла амаль 6 тыс. дзяцей з так званых «чарнобыльскіх раёнаў» Магілёўскай вобласці. У санаторыі пад Магілёвам школьнікі адпачываюць круглы год.

За мінулыя выхадныя ў Магілёўскай вобласці адбылося 7 пажараў

За мінулыя выхадныя ў Магілёўскай вобласці адбылося 7 пажараў. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.

Турнір па бодзібілдынгу «Кубак жалезнага льва» адбыўся ў Магілёве

«Кубак жалезнага льва» сёмым разам адбыўся ў Магілёве. Фітнес-турнір праз пандэмію перанеслі з вясны на восень.

Фітнес-бікіні – самая вялікая і папулярная намінацыя: 19 удзельніц. Большасць – са сталічнага рэгіёна. Дарэчы, менавіта мінчане заваявалі большасць узнагарод. У тым ліку і ў намінацыі фіт-мадэль.