Рус Бел Eng 中文

Другі этап творчага конкурсу буктрэйлераў «Кніга з экрана»

Магілёўскі абласны камітэт грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» паведамляе, што 18 мая 2020 года стартуе абласны этап творчага конкурсу буктрэйлераў «Кніга з экрана».

II этап прысвечаны Году малой радзімы (кнігі беларускіх аўтараў) з 18 мая па 24 ліпеня 2020 года:

– раённы (гарадскі) з 18 мая па 28 чэрвеня 2020 года;

– абласны з 29 чэрвеня па 24 ліпеня 2020 года.

Даведачна: I этап быў прысвечаны 75-й гадавіне вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. На рэспубліканскім этапе ва ўзроставай катэгорыі студэнцкая моладзь перамогу атрымаў студэнт 3-га курса Беларуска-Расійскага ўнівэрсітэта Салавей Антон з буктрэйлерам «Сустрэчны бой» паводле аднайменнага твора Барыса Васільева.

Да спаборніцтва дапускаюцца маладыя людзі ва ўзросце ад 14 да 31 года ў наступных катэгорыях: школьная, вучнёўская, студэнцкая або працоўная моладзь.

Удзельнікам у конкурсе можа стаць адзін чалавек ці творчая група (не больш за 10 чалавек). Склад творчай групы павінен адпавядаць узроставым крытэрам (школьная, вучнёўская, студэнцкая або працоўная моладзь). Аформіць і здаць як мінімум адну працу.

Колькасць работ, прадстаўленых на конкурс адным чалавекам ці творчай групай, не павінна перавышаць 3 (тры) відэаролікі ў кожнай катэгорыі, знятыя па трох розных творах літаратуры.

Для ўдзелу неабходна падаць у раённы камітэт ГА «БРСМ» наступныя матэрыялы:

– заяўку на ўдзел, падпісаную аўтарам у фармаце .pdf;

– буктрэйлер (загружаны на любы файлаабменны сэрвіс;

GoogleДыск, YandexDisk і г.д.) у выглядзе актыўнай спасылкі для запампоўкі.

Буктрэйлеры ствараюцца на падставе наступных катэгорый літаратуры:

Патрабаванні да буктрэйлера:

– відэа могуць быць выкананы ў любой мультымедыйнай форме: кароткі фільм, анімацыя. Вітаецца прымяненне розных мастацкіх сродкаў выразнасці: вершы, проза, гукавое суправаджэнне, фрагменты з фільмаў, знятыя па матывах адпаведнай кнігі, анімацыйных эфектаў і інш.;

– творчыя работы прадстаўляюцца на конкурс у фарматах .mpeg4, .mpeg, .avi з дазволам не менш за 1280х720 pix;

– працягласць буктрэйлера не больш за 1 хвіліну 30 секунд;

– удзельнік павінен прадставіць аўтарскую працу.

 Заявка

на участие в творческом конкурсе

буктрейлеров «Книга с экрана»

 

Ф.И.О.____________________________________________________________________________________________________________________________

 

Дата рождения____________________________________________________

 

Контактный телефон, @mail:_______________________________________

 

Место учёбы/работы ______________________________________________

_________________________________________________________________

Категория конкурса (книги мировой художественной литературы, книги Белорусских авторов) ___________________________________________

 

Название художественного произведения____________________________

_________________________________________________________________

 

Автор художественного произведения___________________________ _________________________________________________________________

 

Комментарий к творческой работе _________________________________________________________________

_________________________________________________________________

___________________________________________________________________________________________

___________________________________________________________________________________________

 

            _____________           ______________              ______________

                                 (Дата)                                              (Подпись)                                                   (Ф.И.О.)

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Дата проведения: 
!start-дата(ы) да !end-дата(ы)