V ФОРУМ РЭГІЁНАЎ БЕЛАРУСІ І РАСІІ

Магілёў. 10-12 кастрычніка 2018 года.

Рус Бел Eng 中文

Фестываль аматарскага тэатральнага мастацтва «Святло рампы» ў Магілёве

Фестываль аматарскага тэатральнага мастацтва «Святло рампы» праводзіцца адзін раз на два гады, у 2016 годзе адбыўся ў восьмы раз.

Праводзіцца па ініцыятыве аддзела культуры Магілёўскага гарвыканкама. Арганізатарам з’яўляецца ўстанова культуры «Магілёўскі гарадскі цэнтр культуры і вольнага часу».

Удзел у фестывалі прымаюць аматарскія тэатральныя калектывы рэгіёнаў Беларусі, краін блізкага замежжа.

У межах фестывалю праводзяцца творчыя сустрэчы з акцёрамі, тэатральнымі рэжысёрамі, крытыкамі; майстар-класы; спектаклі запрошаных прафесійных і аматарскіх тэатральных калектываў; конкурсы; прэс-канферэнцыі для прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі; выступленні тэатральных калектываў на сцэнічных пляцоўках горада Магілёва.

У межах фестывалю арганізуецца конкурс, на якім удзельнікі прэзентуюць разнапланавыя спектаклі, эстрадна-сатырычныя прадстаўленні. Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях: «Найлепшы спектакль», «Найлепшая рэжысёрская праца», «Найлепшая жаночая роля», «Найлепшая мужчынская роля», «Найлепшы акцёрскі ансамбль», «Найлепшая сцэнаграфія» (светлавое і мастацкае афармленне), «Найлепшае музычнае афармленне».

 

Дата проведения: 
!start-дата(ы) да !end-дата(ы)