Рус Бел Eng 中文

Содержимое

Пасяджэнне грамадскай прыёмнай блока па канкурэнцыі і антыманапольным рэгуляванні ЕЭК

У Магілёве 22 жніўня на базе Магілёўскага аддзялення Беларускай гандлёва-прамысловай палаты адбудзецца выязное пасяджэнне грамадскай прыёмнай блока па канкурэнцыі і антыманапольным рэгуляванні Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК). Мерапрыемства пройдзе з 11.00 да 14.30.

У першай частцы пасяджэння эксперты ЕЭК раскажуць аб прававых асновах у сферы канкурэнцыі і антыманапольнага рэгулявання на трансгранічных рынках Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС), а таксама аб адказнасці за парушэнні агульных правілаў канкурэнцыі.

Беларуская

Валерый Малашка ўзгоднены на пасаду намесніка старшыні Магілёўскага аблвыканкама

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даў згоду на назначэнне Валерыя Малашкі намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама.

Сучасным выклікам можна проціпаставіць еднасць грамадства – Андрэй Кунцэвіч

Сучасным выклікам і пагрозам можна проціпаставіць кансалідацыю і еднасць грамадства на аснове ўзважанай, разумнай і справядлівай дзяржаўнай палітыкі. Такі пункт гледжання выказаў журналістам, Андрэй Кунцэвіч, назначаны сёння намеснікам кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі.

Аляксандр Лукашэнка ўзгадніў назначэнне кіраўнікоў у тры раёны Магілёўскай вобласці

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ўзгадніў назначэнне кіраўнікоў мясцовых органаў улады ў трох раёнах Магілёўскай вобласці.

У Беларусі з 28 жніўня падаражэюць званкі па гарадскім тэлефоне і паштовыя адпраўленні

«Белтэлекам» і «Белпошта» з 28 жніўня павышаюць тарыфы на некаторыя паслугі.

У Беларусі плануюць выкарыстоўваць паўпразрыстыя урны і электроннае галасаванне

У Беларусі ў будучым плануюць выкарыстоўваць паўпразрыстыя урны і электроннае галасаванне. Аб гэтым у эфіры тэлеканала СТБ заявіла старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына.

У Магілёўскай вобласці пачалася падрыхтоўка да парламенцкіх выбараў

У Магілёўскай вобласці пачалася падрыхтоўка да парламенцкіх выбараў. Пра гэта паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай працы аблвыканкама Ігар Аўсеенка.  

У Ялізаве запусцілі мадэрнізаваную вытворчасць шклатары

У філіяле ААТ «Гродзенскі шклозавод» ў пасёлку Ялізава (Асіповіцкі раён) сёння адкрылася мадэрнізаваная вытворчасць шклатары.

Тут упершыню ў Беларусі асвоена тэхналогія, якая дазволіць выпускаць палегчаную шкляную ўпакоўку са зніжэннем вагі гатовых вырабаў да 20%. Прадукцыя будзе мець статус інавацыйнай і імпартазамяшчальнай.

У Магілёве адбылося ўручэнне абласных узнагарод па выніках правядзення рэспубліканскага свята «Купалле» ў Александрыі

У Магілёве сёння адбылося ўручэнне абласных узнагарод па выніках правядзення рэспубліканскага свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў»). Ушанаванне прайшло ў Палацы культуры вобласці.

Старонкі