RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Аляксандр Старавойтаў пра вакцынацыю дзяцей ад COVID-19: гэта дазволіць пазбегнуць далейшага распаўсюджвання кавіду

Вакцынацыя дзяцей ад COVID-19 пачалася ў Магілёўскай вобласці, паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя абласнога выканаўчага камітэта Аляксандр Старавойтаў.

Усенароднае абмеркаванне праекта змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

27 снежня 2021 г. на ўсенароднае абмеркаванне вынесены праект змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

З праектам змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь можна азнаёміцца тут.

Новы раённы Цэнтр культуры адкрыўся ў Касцюковічах

Ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця прынялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства культуры, Магілёўскага аблвыканкама, а таксама мясцовай выканаўчай улады, дэпутацкага корпуса, грамадскасці. Перад прысутнымі выступіў намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Малашка.

Музей Масленнікава запрашае юных магілёўцаў пазнаёміцца з гісторыяй гадзіннікаў

Магілёўскі абласны музей імя П. В. Масленікава запрашае ўсіх жадаючых на навагодні «ўікэнд». Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры.

Як расказалі суразмоўцы, мерапрыемства адбудзецца ў нядзелю, 2 студзеня з 14:00 да 15:00. У гэты час супрацоўнікі музея правядуць для гасцей інтэрактыўныя заняткі «У свеце гадзінікаў» (4+).

Святочны канцэрт у межах акцыі «Нашы дзеці» прайшоў у Вясноўскім доме-інтэрнаце для дзяцей-інвалідаў

У межах правядзення навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» 28 снежня ў дзяржаўнай установе сацыяльнага абслугоўвання «Вясноўскі дом-інтэрнат для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця» прайшло навагодняе прадстаўленне.

Найлепшую дзясятку спартсменаў вызначылі ў Магілёўскай вобласці

У Магілёўскай вобласці вызначылі найлепшую дзясятку спартсменаў. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні спорту і турызму Магілёўскага аблвыканкама.

Як растлумачылі суразмоўцы, найлепшых спартсменаў вызначалі па выніках выступленняў на афіцыйных міжнародных спаборніцтвах за гэты год. У спіс увайшлі спартсмены, якія паказалі найбольш важкія вынікі на сусветнай спартыўнай арэне.

Анатоль Ісачанка: акцыя «Нашы дзеці» стала традыцыяй і добрым брэндам

Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка павіншаваў пацыентаў Магілёўскай абласной дзіцячай бальніцы з навагоднімі і каляднымі святамі.

Выпуск 24.12.2021

Беларуская

Сенатар Віктар Ананіч расказаў пра прыярытэты дабрачыннай дзейнасці ў Магілёўскай вобласці

У канцы года многія падводзяць вынікі працы і дзеляцца планамі на будучыню. Папрасілі члена Савета Рэспублікі ад Магілёўскай вобласці, старшыню праўлення Беларусбанка Віктара Ананіча падзяліцца галоўным са сваёй сенатарскай дзейнасці ў рэгіёне.

У кансалідаваны бюджэт вобласці за 11 месяцаў паступіла Br1 459,8 млн

За студзень-лістапад бягучага года ў бюджэт Магілёўшчыны паступіла Br1 459,8 млн. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці