Напярэдадні свята на плошчах Магілёва ўзводзяць навагоднія ёлкі, а на вокнах будынкаў месцамі можна ўжо назіраць яркую ілюмінацыю. На галоўных вуліцах горада на ўсю моц ідзе бойкі гандаль навагоднімі сувенірамі. Магілёўцы, якія спяшаюцца з марозу ў цёплыя кватэры, ды і спыняцца каля бліскучых гірляндамі павільёнаў, каб прыгледзецца да цэн і прыкупіць ўпрыгожванні да свята. Асаблівае захапленне навагодняя атрыбутыка выклікае ў маленькіх беларусаў.