Рус Бел Eng 中文

Маладзёжная патрыятычная акцыя «Звон смутку»

22 чэрвеня ў 4.00 на мемарыяльным комплексе «Буйніцкае поле» па ініцыятыве Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі традыцыйна праходзіць патрыятычная акцыя «Звон смутку», прысвечаная Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны.

Асноўны лейтматыў мерапрыемства - «Спыніся, памаўчы, паслухай журботны звон, ушануй памяць загінуўшых, успомні аб іх гераічным подзвігу ў імя жыцця будучых пакаленняў».

У рамках акцыі праводзіцца мітынг-рэквіем, служыцца літыя ў памяць аб загінулых воінах. У мерапрыемстве прымаюць удзел прадстаўнікі органаў дзяржкіравання, праваслаўнай царквы, члены патрыятычных клубаў вобласці, актыў БРСМ.

Дата проведения: 
пятніца, 22 Чэрвень 2018