RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Магіляўчанін Ягор Шарамкоў выйграў бронзу ў апорным скачку на этапе Кубка свету ў Досе

Беларус Ягор Шарамкоў стаў прызёрам чацвёртага этапа розыгрышу Кубка свету па спартыўнай гімнастыцы 2024 года.

Дэлегаты рыхтуюцца да VII Усебеларускага народнага сходу

Першае пасяджэнне VII Усебеларускага народнага сходу адбудзецца 24-25 красавіка. Вышэйшы прадстаўнічы орган народаўладдзя ў новым статуце збярэ 1200 чалавек. На зацвярджэнне народнага веча будзе вынесена і абноўленая Канцэпцыя нацыянальнай бяспекі і Ваенная дактрына Рэспублікі Беларусь. Дэлегацыя Магілёўшчыны складзе 115 чалавек.

У Беларусі завяршаецца рэгістрацыя на ЦТ

У Беларусі завяршаецца рэгістрацыя на цэнтралізаванае тэсціраванне.

Рэгістрацыя абітурыентаў для ўдзелу ў цэнтралізаваным тэсціраванні завяршаецца сёння ў 19.00 у пунктах рэгістрацыі. Падаць заяву, запоўніўшы электронную форму на сайце РІКВ, можна да 12.00.

Анатоль Ісачанка: не прынцыпова, на якім аб'екце працаваць падчас суботніка, галоўнае, што гэта сумесная праца на агульную карысць

Каля 270 тысяч жыхароў Магілёўскай вобласці выйшлі сёння на рэспубліканскі суботнік. Адным з аб'ектаў, дзе вялося добраўпарадкаванне, стаў корпус экстранай хірургіі кардыё-цэрэбраваскулярнай паталогіі, які будуецца на тэрыторыі гарадской бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі ў Магілёве.

Закладзены Прэзідэнтам Беларусі на суботніку яблыневы сад перададуць пад апеку школьнікаў

Закладзены Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам у час рэспубліканскага суботніка яблыневы сад перададуць пад апеку мясцовых школьнікаў. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў журналістам.

Іван Кубракоў: правядзенне суботнікаў - правільная і добрая традыцыя

Супрацоўнікі органаў унутраных спраў і вайскоўцы ўнутраных войскаў у дзень правядзення рэспубліканскага суботніка працуюць на знакавых аб'ектах у розных кутках краіны. Дэлегацыя МУС на чале з міністрам унутраных спраў Іванам Кубраковым адправілася ў Магілёўскую вобласць.

«Беларускае салодкае» і «Сябрына». Аляксандр Лукашэнка правёў суботнік на сваёй малой радзіме

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў дзень рэспубліканскага суботніка на сваёй малой радзіме высаджвае яблыневы сад.

Усяго пладовы сад будзе складацца з 411 яблыневых дрэў. Ужо пасаджана 186 дрэў (93 - гатунак яблыні «Беларускае салодкае» і 93 - гатунак яблыні «Сябрына»).

Аляксандр Гарошкін: на ВНС мы зможам выпрацаваць рашэнні, якія дазволяць захаваць мір на нашай зямлі

Старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў, старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі РГА «Белая Русь» Аляксандр Гарошкін упэўнены, што падчас працы Усебеларускага народнага сходу дэлегаты змогуць выпрацаваць рашэнні, якія дазволяць захаваць мір на нашай зямлі.