Рус Бел Eng 中文

Моладзевы форум «Сэнс. Жыццё. Будучыня» у Бабруйску

У Бабруйску 16 лютага пройдзе моладзевы форум «Сэнс. Жыццё. Будучыня». Галоўнай пляцоўкай мерапрыемства стане Цэнтр падтрымкі сям’і, мацярынства і дзяцінства «Пакровы».

Асноўныя напрамкі работы – прапагандаванне і папулярызацыя традыцыйных культурных каштоўнасцяў сярод маладога пакалення, аб’яднанне намаганняў моладзевых і адміністрацыйных структур вакол вырашэння агульных сацыяльных, маральных і духоўных праблем моладзі.

У праграме запланаваны выставы інфармацыйных матэрыялаў, творчых работ навучэнцаў і моладзі, панэльная дыскусія і праца тэматычных дыскусійных пляцовак. Таксама адбудуцца сустрэчы, гутаркі з ганаровымі гасцямі форуму, знаёмства з выдатнымі мясцінамі горада на Бярэзіне.

«Галоўная мэта мерапрыемства – садзеянне раскрыццю патэнцыялу моладзі ў атрыманні грамадска карысных ведаў і навыкаў для самарэалізацыі ў інтарэсах эканамічнага, грамадзянскага і культурнага развіцця горада, павышэнне яе прафесійных і творчых кампетэнцый», – адзначылі суразмоўцы.

Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць Цэнтр падтрымкі сям’і, мацярынства і дзяцінства «Пакровы», Беларускі саюз жанчын пры падтрымцы Бабруйскага гарвыканкама і Бабруйскай епархіі.

БЕЛТА

Дата проведения: 
субота, 16 Люты 2019