Дзень горада 28 верасня адзначаць Клімавічы, Дрыбін, Касцюковічы, Крычаў, Мсціслаў і Хоцімск. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай працы.
Юныя Беларускія шахматысты выйгралі прадстаўнічы міжнародны турнір «Кубак Уладзіміра Дварковіча», які праходзіць у казахстанскім Актабэ з 22 па 26 верасня, паведамілі ў прэс-службе Беларускай федэрацыі шахмат.
Міністр адукацыі Беларусі Ігар Карпенка і міністр навукі і вышэйшай адукацыі Расіі Міхаіл Кацюкоў сёння азнаёміліся з вучэбна-лабараторным корпусам Беларуска-Расійскага ўніверсітэта.
Міністр адукацыі Беларусі Ігар Карпенка і міністр навукі і вышэйшай адукацыі Расіі Міхаіл Кацюкоў 24 верасня наведалі вучэбна-лабараторны корпус Беларуска-Расійскага ўніверсітэта. Госці азнаёміліся з выставай навукова-даследчых і інавацыйных распрацовак ВНУ, адкрытымі ў межах рэалізацыі праекта Саюзнай дзяржавы лабараторыямі, дзе адбылася прэзентацыя магчымасцей устаноўленага абсталявання, а таксама адкрылі памятную таблічку з указаннем назвы сумеснага праекта. Візіт працягнула сустрэча з прадстаўнікамі студэнцкай моладзі БРУ.
Вынікі працы жывёлагадоўчай галіны Магілёўскай вобласці за 8 месяцаў 2019 года падвялі ў Круглянскім раёне. Старшыня аблвыканкама Леанід Заяц разам з удзельнікамі нарады наведаў малочна-таварны комплекс «Елькавічы»ААТ «Круглянский рассвет», а пасля правёў пленарнае пасяджэнне.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 28 верасня намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Анатольевіч Малашка. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
У Магілёўскай вобласці ў найбліжэйшыя гады з’явіцца 14 электразарадных станцый. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 19 верасня 2019 года № 638, якая скарэктавала пералік ЭЗС на першым этапе стварэння дзяржаўнай зараднай сеткі.
Прадукцыя Быхаўскага кансервава-агароднінасушыльнага завода можа апынуцца на прылаўках Японіі ўжо ў найбліжэйшыя месяцы. Засталося дапрацаваць тэхнічныя пытанні паставак. Пра гэта паведаміла антыкрызісны кіраўнік ААТ «Быхаўскі кансервава-агароднінасушыльны завод» Таццяна Корань.