RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Тэмпы палявых работ у Магілёўскай вобласці ўзрастаюць

Тэмпы палявых работ у вобласці з кожным днём растуць. Як паведамілі ў аблсельгасхарчы, на ўчарашні дзень раннія яравыя збожжавыя і зернебабовыя культуры пасеяны на 3714 гектарах, або 3 працэнты ад запланаваных плошчаў у цэлым па вобласці.
 

Уступная кампанія ў беларускія ВНУ для мэтавікоў пройдзе з 27 чэрвеня па 12 ліпеня

Уступная кампанія ў беларускія ВНУ для мэтавікоў пройдзе з 27 чэрвеня па 12 ліпеня. Аб гэтым журналістам паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Міністэрства адукацыі Сяргей Пішчаў.
 

У цэнтры ўвагі - пытанні аховы працы. Рэйдавая група ФПБ працавала ў Горацкім раёне.

Чарговым рэгіёнам працы рэйдавай групы тэхнічнай інспекцыі працы Федэрацыі прафсаюзаў у Магілёўскай вобласці стаў Горацкі раён.

Алена Барзова прадставіла магілёўскай публіцы свой монаспектакль

Заслужаная артыстка Расійскай Федэрацыі Алена Барзова прадставіла магілёўскай публіцы свой монаспектакль «У разрыве аблокаў» на Міжнародным тэатральным форуме «М.@rt.кантакт». «У разрыве аблокаў» - вельмі асабістая, і кранальная гісторыя. Алена Мікалаеўна прысвяціла спектакль свайму мужу, паэту Мікалаю Зіноўеву. Менавіта па ягонай паэме «Евангелле ад Каметы» і быў створаны перфоманс.

Прамыя тэлефонныя лініі будуць праходзіць у Магілёўскай вобласці 30 сакавіка

Прамыя тэлефонныя лініі будуць праходзіць 30 сакавіка ў гаррайвыканкамах, адміністрацыях раёнаў гарадоў Магілёва і Бабруйска. Пытанні можна будзе задаць з 9.00 да 12.00 па тэлефонах:

Ад абласнога Савета дэпутатаў вылучаны восем кандыдатаў у дэлегаты ВНС

Пасяджэнне прэзідыума Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў правёў 25 сакавіка старшыня абласнога Савета дэпутатаў Аляксандр Гарошкін. У ходзе работы разгледжаны пытанні аб вылучэнні кандыдатаў у дэлегаты Усебеларускага народнага сходу і аб скліканні пасяджэння аблсавета па выбарах дэлегатаў УНС ад мясцовых Саветаў дэпутатаў. Большасцю галасоў падтрымана рашэнне вылучыць у кандыдаты восем чалавек. Таксама была зацверджана дата паседжання, яно адбудзецца 10 красавіка.

У Круглянскім раёне правялі свята першай баразны

Арганізаваў яго на адным з палёў ААТ «Круглянскае Рассвет» творчы калектыў працаўнікоў раённага Дома культуры.

У Магілёве да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі прымеркавалі шэраг кінапаказаў

Стартавалі яны ўжо сёння і працягнуцца да другога красавіка ўключна. У кінатэатры «Радзіма» кінамерапрыемства «Пакуль мы адзіныя - мы непераможныя!» пачалося ранішнім паказам фільма «Брэсцкая крэпасць».