Рус Бел Eng 中文

Свята духоўных спеваў на крыніцы «Бразгун»

У Чэрыкаўскім раёне каля крыніцы вёскі Норкі 13 ліпеня пройдзе свята «Бразгун». Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў Магілёўскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай работы.

Абрад «Бразгун» і яго элемент – ушанаванне іконы Святых апосталаў Пятра і Паўла – з’яўляецца традыцыйным і ўнесены ў дзяржаўны спіс аб’ектаў гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі.

У гэты дзень на маляўнічай лясной паляне збяруцца паломнікі і госці, якія прыедуць памаліцца перад абразам, пажадаць сабе і блізкім здароўя, шчасця, дабрабыту, набраць вады з жыватворнай крыніцы, акунуцца ў купелі.
Мерапрыемствы пачнуцца ў 10.00 з адкрыцця свята.

Падчас культурнай падзеі з 10.00 да 12.00 адбудзецца рэгіянальны конкурс ансамбляў фальклорнай і народнай песні «Са стагоддзя ў стагоддзе», у якім прымуць удзел выканаўцы з раёнаў Магілёўскай вобласці.
З 12 да 13.00 пройдзе асвяшчэнне крыніцы, а пасля – з 13.00 да 14.00 – царкоўныя і духоўныя спевы.

З 10.00 да 16.00 таксама будзе арганізавана работа выставы майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, выязная экспазіцыя з фондаў гісторыка-краязнаўчага музея «Магія беларускіх ручнікоў», прэзентацыя літаратуры «Свет праваслаўнай кнігі». У завяршэнне свята адбудзецца канцэрт «Не зарасце сцяжынка да крыніцы».

Арганізатарамі мерапрыемстваў з’яўляюцца аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Чэрыкаўскага райвыканкама, а таксама спецыялісты Цэнтралізаванай клубнай сістэмы Чэрыкаўскага раёна.

Дата проведения: 
пятніца, 13 Ліпень 2018