Рус Бел Eng 中文

Содержимое

Пакроўскую царкву ў Пустынках асвяцяць у апошні дзень мая

Пакроўскую царкву на тэрыторыі Пустынскага манастыра асвяцяць 31 мая. Пра гэта паведамілі ў Мсціслаўскім райвыканкаме. Напярэдадні ў царкве ўстанавілі іканастас, як расказаў намеснік старшыні Валерый Кочын.

Конкурс інвестыцыйных праектаў

З 12 мая 2020 г. па 15 чэрвеня 2020 г. праходзіць конкурс інвестыцыйных праектаў суб’ектаў малога прадпрымальніцтва Магілёўскай вобласці ў мэтах аказання ім дзяржаўнай падтрымкі ў выглядзе прадастаўлення:

– субсідый для кампенсацыі часткі працэнтаў за карыстанне банкаўскімі крэдытамі,

– субсідый для пакрыцця расходаў на выплату лізінгавых плацяжоў па дагаворах фінансавай арэнды (лізінгу) у частцы аплаты сумы ўзнагароджання (даходу) лізінгадаўца.

Беларуская

Работнікам «хуткай» у Бабруйску патлумачылі парадак даплат па ўказе № 131

Работнікі хуткай дапамогі Бабруйска звярнуліся да прэзідэнта з просьбай растлумачыць памер даплат, якія належаць ім за аказанне дапамогі пацыентам з каранавіруснай інфекцыяй па ўказе № 131. У інтэрнэце сталі мільгаць загалоўкі: «Хуткая» Бабруйска выйшла на забастоўку. Што здарылася – карэспандэнты «СБ. Беларусь сёння» разбіраліся на месцы.

Чым спадабалася маладой сям’і з Масквы беларускае сяло

Яна – карэнная масквічка. Ён нарадзіўся пад Кіевам, але з бацькам-вайскоўцам паспеў аб’ехаць ледзь не ўвесь былы Саюз. Маладыя, паспяховыя, актыўныя, з дасканалым веданнем англійскай, Максім і Юля працавалі перакладчыкамі. На працы – у рэжыме анлайн – і пазнаёміліся. А калі зразумелі, што звязвае іх не толькі агульная справа, але і сур’ёзнае пачуццё – пажаніліся.

Мінадукацыі змяніла тэрміны правядзення ЦТ

Міністэрствам адукацыі прынята рашэнне аб змяненні тэрмінаў правядзення цэнтралізаванага тэсціравання ў 2020 годзе. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе ведамства.

У Беларусі выздаравелі і выпісаны больш за 12 тыс. чалавек з COVID-19

У Беларусі на 21 мая выздаравелі і выпісаны 12 057 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Зарэгістраваны 33 371 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Усяго праведзена 403 236 тэстаў.

Старшынёй Магілёўскай абласной камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь абраны Валерый Берастаў

Старшынёй Магілёўскай абласной камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь абраны Валерый Берастаў. За Валерыя Васільевіча члены камісіі прагаласавалі аднагалосна.