Рус Бел Eng 中文

Содержимое

«Тыдзень дабра» праводзяць актывісты БРСМ у Магілёўскай вобласці

Магілёўскі абласны камітэт ГА «БРСМ» у межах рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Мы выбіраем дапамогу пажылым людзям» у Магілёўскай вобласці правядзе «Тыдзень дабра». Пра гэта паведаміла прадстаўнік арганізацыі Анжаліка Яўных.

З 19 мая РІКВ арганізуе анлайн-РТ

Многія пункты правядзення рэпетыцыйнага тэставання адмянілі раней запланаваныя на май сеансы ў сувязі з эпідэміялагічным становішчам. На сайце Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў (РІКВ) прадастаўлена магчымасць прыняць удзел у трэцім этапе рэпетыцыйнага тэставання ў электронным фармаце ў анлайн-рэжыме.

Каля 3 тысяч раслін высадзілі ў Быхаўскім раёне

Быхаў упрыгожылі новымі зялёнымі насаджэннямі. Сёлета ў райцэнтры вырашылі прымяніць свежае рашэнне для ландшафтнага дызайну. Для гэтага ў цэнтральнай частцы горада высадзілі туі розных геаметрычных формаў.

У гэтым годзе ў Магілёўскай вобласці адрамантуюць пяць мастоў

Пуцеправод па Першамайскай вуліцы ў Магілёве праверылі на трываласць. Як стала вядома, да канца 2020 года ў Магілёўскай вобласці плануюць адрамантаваць пяць мастоў.

Дзень піянерскай дружбы святкуюць у Беларусі

Дзень піянерскай дружбы святкуюць сёння ў Беларусі, як паведаміла старшыня Цэнтральнага савета Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі Аляксандра Ганчарова.

У Беларусі ўдасканалены ўлік і кіраванне дзяржмаёмасцю

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 18 мая падпісаў указ № 168 «Аб Адзіным рэестры маёмасці», накіраваны на ўдасканаленне ўліку і кіравання дзяржаўнай маёмасцю, маёмасцю юрыдычных асоб з удзелам дзяржавы і Саюзнай дзяржавы, а таксама механізму кантролю за яго выкарыстаннем. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон аб амністыі ў сувязі з 75-годдзем Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў прыняты парламентам закон «Аб амністыі ў сувязі з 75-годдзем Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945 гадоў», як паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Падлік стажу, пенсіі і бясплатнае ЭКА – прыняты ўказ аб сацпадтрымцы асобных катэгорый грамадзян

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ «Аб сацыяльнай падтрымцы асобных катэгорый грамадзян». Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

80-гадовы ўнікальны ручнік, саленні і музыка «Песняроў»: чым характэрна сяло ў Горацкім раёне, якое атрымала назву ў гонар лясных волатаў

Дзе можна ўбачыць зуброў? На гэтае пытанне без запінкі адкажа любы суайчыннік – у Белавежскай пушчы. Невялікія папуляцыі ёсць і ў іншых рэгіёнах, а яшчэ – у Магілёўскім заасадзе. Але мала хто ў курсе, што самыя першыя ў нашай краіне зубры з’явіліся ў Горацкім раёне. З той пары тут і жывуць.

Другі этап творчага конкурсу буктрэйлераў «Кніга з экрана»

Магілёўскі абласны камітэт грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» паведамляе, што 18 мая 2020 года стартуе абласны этап творчага конкурсу буктрэйлераў «Кніга з экрана».

II этап прысвечаны Году малой радзімы (кнігі беларускіх аўтараў) з 18 мая па 24 ліпеня 2020 года:

– раённы (гарадскі) з 18 мая па 28 чэрвеня 2020 года;

Беларуская