V ФОРУМ РЭГІЁНАЎ БЕЛАРУСІ І РАСІІ

Магілёў. 10-12 кастрычніка 2018 года.

Рус Бел Eng 中文

V Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі ў Магілёве

У мерапрыемствах V Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі чакаецца ўдзел амаль 2 тыс. чалавек, паведамілі ў прэс-службе Савета Рэспублікі.

Галоўнай падзеяй форуму стане пленарнае пасяджэнне на тэму «Прыярытэтныя напрамкі развіцця рэгіянальнага супрацоўніцтва як ключавога фактару інтэграцыі і саюзнага будаўніцтва». Плануецца, што ў ім прымуць удзел кіраўнікі дзяржаў. Секцыі пройдуць па асноўных напрамках: аграрная палітыка, уніфікацыя і гарманізацыя заканадаўстваў, лічбавая эканоміка, маладзёжная палітыка, міжнародная дзейнасць і эканамічная бяспека. Важным элементам праграмы будучага форуму стане яе дзелавая частка - пасяджэнне Савета дзелавога супрацоўніцтва, бізнес-сустрэчы і дзелавыя перагаворы, у якіх прымуць удзел кіраўнікі кампаній і прадпрыемстваў дзвюх краін.

За час існавання форуму заключана камерцыйных кантрактаў і пагадненняў на суму, эквівалентную больш як $930 млн. Напрыклад, калі па выніках ІІІ Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі такіх дакументаў падпісана прыкладна на $300 млн, то па выніках IV форуму - больш за $400 млн. «Разлічваем, што ў бягучым годзе сума падпісаных на форуме камерцыйных кантрактаў і пагадненняў будзе не ніжэйшай, чым у папярэднія гады», - адзначылі ў прэс-службе.

У час форуму традыцыйна пройдзе пасяджэнне міжпарламенцкай камісіі Савета Рэспублікі i Савета Федэрацыі па міжрэгіянальным супрацоўніцтве. Будуць абмеркаваны перспектывы ўмацавання міжпарламенцкіх сувязей, а таксама роля парламенцкага вымярэння ў развіцці беларуска-расійскіх адносін.

Пройдуць таксама Тыдзень інтэграцыі і супрацоўніцтва, маладзёжны форум, злёт студэнцкіх атрадаў, сумеснае пасяджэнне саюзаў жанчын Магілёўскай і Тульскай абласцей і іншыя мерапрыемствы.

У дні форуму будзе працаваць выстаўка-кірмаш рамёстваў, дзе сваю прадукцыю прадставяць майстры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і фальклорныя аматарскія калектывы Беларусі і Расіі. У час нацыянальных святочных экспазіцый пройдуць майстар-класы, выстаўкі-продажы вырабаў мастацкіх рамёстваў, народныя атракцыёны, фальклорныя гульнявыя праграмы з удзелам аматарскіх калектываў, дэгустацыя нацыянальных страў, спаборніцтвы і іншыя мерапрыемствы. На працягу ўсіх дзён работы выстаўкі-кірмашу будзе арганізавана канцэртная праграма «Садружнасць культур - садружнасць народаў» з удзелам аматарскіх калектываў Беларусі і Расіі.

V Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі пройдзе ў Магілёве 10-12 кастрычніка. Арганізатарам выступаюць Савет Рэспублікі Беларусі і Савет Федэрацыі Федэральнага сходу Расіі пры садзейнічанні Магілёўскага аблвыканкама.

БЕЛТА

Праграма V Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі 

Навiнавыя матэрыялы:

Форум рэгіёнаў: у выставе-кірмашы рамёстваў прыме ўдзел больш за 450 майстроў, артыстаў, калектываў з Беларусі і Расіі

ФОТОФАКТ: Пасяджэнне аргкамітэтаў па падрыхтоўцы і правядзенні V Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі

У праграме V Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі будзе нямала навін – Марыяна Шчоткіна

Больш за 40 дакументаў аб супрацоўніцтве плануецца падпісаць на V Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі

Падчас тыдня інтэграцыі ў раёнах Магілёўскай вобласці пройдуць афіцыйныя сустрэчы з прадстаўнікамі 20 расійскіх рэгіёнаў

Праект канцэпцыі збліжэння заканадаўстваў Беларусі і Расіі абмяркуюць падчас V Форуму рэгіёнаў

Сумесныя моладзевыя праекты прэзентуюць падчас V Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі

Асноўныя работы на аб’ектах Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі ў Магілёве завершаць да 20 верасня

Стварэнне канцэпцыі моладзевай палітыкі Саюзнай дзяржавы абмяркуюць на форуме ў Магілёве

Беларусь і Расія на V Форуме рэгіёнаў плануюць падпісаць кантракты на $500 млн

Перспектывы аграпалітыкі Саюзнай дзяржавы абмяркуюць на V Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі

Пастаянны камітэт Саюзнай дзяржавы рыхтуе прэс-тур на V Форум рэгіёнаў у Магілёве

Дата проведения: 
!start-дата(ы) да !end-дата(ы)