У суботу, 23 сакавіка, з 9.00 да 12.00 у гаррайвыканкамах, адміністрацыях раёнаў гарадоў Магілёва і Бабруйска будуць праходзіць прамыя тэлефонныя лініі. Пытанні можна будзе задаць па тэлефонах:
VII пленум савета абласной арганізацыі Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў адбыўся сёння ў Магілёве. У час пасяджэння былі выбраны 10 кандыдатаў у дэлегаты Усебеларускага народнага сходу Рэспублікі Беларусь. Таксама абмеркавалі і абралі дэлегатаў на Х канферэнцыю Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў.
У адкрытым гарадскім сямейным мерапрыемстве, якое пройдзе 23 сакавіка на базе сярэдняй школы № 43, запрашаюць паўдзельнічаць сем'і, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Беларусі, маюць аднаго і больш дзяцей, плануюць дзіця, няпоўныя сем'і і інш.
Летась Шклоўскаму раёну ўпершыню за многія гады не ўдалося пераадолець стотысячную мяжу па вале збожжа. Умовы надвор'я былі такія, што ні натуральная ўрадлівасць глебы, ні паўсюдна вытрыманая тэхналогія і майстэрства хлебаробаў сітуацыю выратаваць не змаглі: збожжа ў параўнанні з 2022 годам было атрымана на дваццаць працэнтаў менш.
За плённую дзяржаўную і грамадскую дзейнасць, значны асабісты ўклад у развіццё заканадаўства і парламентарызму дзяржаўных узнагарод удастоены дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і члены Савета Рэспублікі. Адпаведны ўказ нумар 99 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 18 сакавіка, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Вылучэнне кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі згодна з зацверджаным ЦВК каляндарным планам праходзіць з 12 па 21 сакавіка ўключна. Беларускія рэгіёны актыўна ўключыліся ў гэты працэс.
Штогадовыя спаборніцтвы сярод супрацоўнікаў камітэта дзяржкантролю Рэспублікі Беларусь прайшлі ў Магілёўскім спартыўным комплексе «Алімпіец». На турнір прыехалі каманды з кожнай вобласці, гарады Менска. У кожнай камандзе па два ўдзельнікі.