RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Жыхары Магілёва нясуць кветкі да памятнага знака «Рукапоціск» у памяць аб загінуўшых у тэракце ў Падмаскоўі

Жыхары Магілёва нясуць кветкі да памятнага знака «Рукапоціск» у памяць аб загінуўшых у тэракце ў Падмаскоўі
У Магілёве да памятнага знака «Рукапаціск» каля ліцэя Беларуска-Расійскага ўніверсітэта ў знак найглыбейшага смутку з самай раніцы людзі нясуць кветкі, каб ушанаваць памяць і выказаць спачуванні родным загінулых і пацярпелых у тэракце ў «Крокус Сіці Холе».

Руслан Страхар: міжрэгіянальнае супрацоўніцтва - гэта адзін з інструментаў паглыблення нашага партнёрства з Расійскай Федэрацыяй

З прадстаўнікамі дэлегацыі Ніжагародскай вобласці на чале з намеснікам губернатара рэгіёну Андрэем Санасянам сустрэўся 21 сакавіка намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Страхар. Бакі абмеркавалі ўмацаванне існуючых сувязей і намецілі новыя напрамкі супрацоўніцтва.

Абласны праект «Мастацтву кіно прысвячаецца»

Да 100-годдзя беларускага кіно ў магіляўчан і жыхароў Магілёўскай вобласці, якія ведаюць і любяць беларускае кіно, ёсць унікальная магчымасць узяць удзел у абласным праекце «Мастацтву кіно прысвячаецца» і адправіцца з экскурсіяй на Нацыянальную кінастудыю «Беларусьфільм».

Беларуская

У Магілёве на мемарыяльным комплексе «Лупалаўскі лагер смерці» прайшоў мітынг-рэквіем у памяць аб спаленай у гады вайны Хатыні

81 год таму 22 сакавіка 1943 года мірная беларуская вёска Хатынь была сцёрта з зямлі фашысцкімі нелюдзямі.

Магілёўскі раён прэзентаваў свой культурны патэнцыял на фестывалі «Беларусь родная, музычная, народная»

Абласны фестываль народнай творчасці «Беларусь родная, музычная, народная» праходзіць у Магілёве. Арганізатар культурнага форума - Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай працы. Усе раёны вобласці выступаюць з творчай прэзентацыяй.

Вогненныя старонкі ВАВ. Як школьнікі захоўваюць памяць аб спаленых вёсках Бялыніцкага раёна

Паводле звестак пракуратуры Магілёўскай вобласці, у гады Вялікай Айчыннай вайны ў рэгіёне часткова або поўнасцю спалены і знішчаны каля 1,7 тыс. населеных пунктаў, не менш як 17 з іх паўтарылі лёс Хатыні. У іх ліку вёска Стэфанава Бялыніцкага раёна. 22 снежня 1942 года карныя атрады СС спалілі вёску разам з жыхарамі.

Міжнародны тэатральны форум «M.@rt.кантакт» урачыста адкрыўся ў Магілёве

Урачыстая цырымонія адкрыцця XVII Міжнароднага маладзёжнага тэатральнага форуму «M.@rt.кантакт» адбылася 21 сакавіка на плошчы каля Магілёўскага абласнога драмтэатра. Гасцей мерапрыемства чакаў вулічны перформанс - жывыя скульптуры, музычныя нумары і пластычныя кампазіцыі.