Рус Бел Eng 中文

грамадства

У Магілёве штодня прыбіраюць 1,5 тыс. кубаметраў снегу

Камунальныя службы Магілёва штодня вывозяць 1,5 тыс. кубаметраў снегу ў месцы часовага складавання. У абласным цэнтры іх чатыры.

Восьмая сесія Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў адбудзецца 22 студзеня

Прэзідыум Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў склікае пазачарговую восьмую сесію 22 студзеня. Пасяджэнне пачнецца ў 10.00 у канферэнц-зале Дома Саветаў.

Аўтапарк падраздзяленняў Магілёўскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы МУС папоўніцца новымі машынамі

Аўтапарк падраздзяленняў Магілёўскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы МУС 17 студзеня папоўніцца 14 новымі машынамі. Іх перададуць таксама ў раёны, паведаміла карэспандэнту сайта вядучы спецыяліст аддзялення ідэалагічнай работы абласнога ўпраўлення Таццяна Паказаньева.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўзгадніў прызначэнне Міхаіла Лусцянкова рэктарам Беларуска-Расійскага ўніверсітэта

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 15 студзеня разгледзеў кадравыя пытанні, паведамляецца на афіцыйным інтэрнэт-партале кіраўніка дзяржавы.

У прыватнасці, Аляксандр Лукашэнка даў згоду на прызначэнне рэктарам дзяржаўнай установы вышэйшай прафесійнай адукацыі «Беларуска-Расійскі ўніверсітэт» Міхаіла Лусцянкова.

Пункты абагравання і кантроль ратавальнікаў: дзе ў Магілёўскай вобласці можна бяспечна акунуцца на Вадохрышча

19 студзеня прынята купацца ў палонцы або адкрытым вадаёме. Шмат гадоў таму менавіта ў гэты дзень Ісус Хрыстос пагрузіўся ў ваду ракі Ярдан, а з нябёсаў спусціўся голуб, які апавясціў усіх пра тое, што ён З'яўляецца Сынам Божым.

Сумесны патрыятычны праект рэалізуюць прафсаюзы Беларусі і Расіі

Сумесны беларуска-расійскі аўтапрабег «Па дарозе жыцця», прысвечаны 75-годдзю вызвалення нашай рэспублікі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 115-годдзю прафсаюзнага руху Беларусі, пройдзе ў маі 2019 года.

Два цэнтры для дзяцей і моладзі плануюць адкрыць на базе былога Бабруйскага філіяла БДЭУ

Два цэнтры для дзяцей і моладзі плануюць адкрыць на базе былога Бабруйскага філіяла Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта. Аддзяленне закрылася ў верасні 2017 года. Яго корпус на Сацыялістычнай, 90 пакуль пустуе.

У Магілёве сёлета ліквідуюць апошнія смеццеправоды ў шматпавярхоўках

У Магілёве да канца бягучага года па дзяржпраграме «Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе» закрыюць у пад’ездах шматпавярховак апошнія смеццеправоды(іх засталося каля 100), паведаміў дырэктар Магілёўскага спецаўтапрадпрыемства Генадзь Іванчанка.

Калектыў Вясноўскага дома-інтэрната для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця ўдастоены прэміі «За духоўнае адраджэнне»

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прысудзіў прэміі «За духоўнае адраджэнне». Адпаведны ўказ падпісаў кіраўнік дзяржавы, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

У Магілёве вызначылі дні для прыёму дакументаў, якія пацвярджаюць занятасць грамадзян

Зараз фарміруецца папярэдні спіс грамадзян, не занятых у эканоміцы, якія будуць аплачваць паслугу гарачага водазабеспячэння па тарыфе, які забяспечвае поўнае пакрыццё эканамічна абгрунтаваных выдаткаў.

Каля 500 дзяцей атрымалі падарункі на дабрачынным свяце ў Магілёве

Каля 500 дзяцей сталі ўдзельнікамі абласнога дабрачыннага навагодняга свята, якое сёння прайшло ў Магілёве.

Магілёўскія кандытары заваявалі медалі на Кубку свету па кулінарным мастацтве

Магілёўскія кандытары заваявалі медалі рознай вартасці на Кубку свету па кулінарным мастацтве ў Люксембургу. Сёння найлепшых узнагародзілі ганаровымі граматамі і падзякамі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

У Магілёўскай вобласці за мінулыя суткі адбылося два пажары, выратаваны два чалавекі

У Магілёўскай вобласці за мінулыя суткі адбылося два пажары і абодва ў горадзе на Дняпры, паведаміла карэспандэнту сайта старшы інспектар Цэнтра бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю рэгіянальнага ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.

У Магілёўскай вобласці ўстаноўлены новыя тарыфы на паслугі насельніцтву па абыходжанні з цвёрдымі камунальнымі адходамі

У Магілёўскай вобласці ў 2019 годзе ўстаноўлены новыя тарыфы на паслугі, якія аказваюцца насельніцтву, па абыходжанні з цвёрдымі камунальнымі адходамі. Адпаведнае рашэнне Магаблвыканкама апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале і ўступіла ў сілу з 1 студзеня бягучага года.

У Магілёўскай вобласці ў ноч на 1 студзеня больш за 41 тыс. чалавек прыняла ўдзел у навагодніх святочных мерапрыемствах

У Магілёўскай вобласці ў ноч на 1 студзеня прайшлі 192 навагоднія святочныя мерапрыемствы, у якіх прыняла ўдзел больш за 41 тыс. чалавек. Пра гэта паведаміў афіцыйны прадстаўнік УУС аблвыканкама Уладзімір Сінкевіч.

Па 31 снежня ў Магілёве будуць працаваць ёлачныя кірмашы

Вызначаны пункты продажаў, дзе можна будзе набыць у Магілёве навагодняе дрэва – іх каля 30. Як звычайна, гэта будуць рынкі і міні-рынкі, пляцоўкі ў спальных раёнах абласнога цэнтра, паведамілі карэспандэнту сайта ва ўпраўленні гандлю і паслуг гарвыканкама.

Новыя тарыфы на электраэнергію ўстаноўлены ў Беларусі

Новыя тарыфы на электрычную энергію зацверджаны пастановай Савета Міністраў ад 27 снежня 2018 года нумар 947, паведамілі ў прэс-службе ўрада.

Базавая велічыня з 1 студзеня вырасце да Br25,5

Базавая велічыня з 1 студзеня 2019 года вырасце да Br25,5. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 27 снежня 2018 года №956, паведамілі ў прэс-службе ўрада.

Зараз базавая велічыня складае Br24,5. Такім чынам, яна вырасце на Br1.

Магілёўскі філіял РУП «Белпошта» апублікаваў графік працы аддзяленняў у святочныя дні

Магілёўскі філіял РУП «Белпошта» апублікаваў графік працы аддзяленняў у святочныя дні.

Так, 31 снежня ўсе гарадскія аб’екты паштовай сувязі вобласці будуць працаваць па рэжыме суботніх дзён. У сельскіх АСС будзе выхадны.

1 і 7 студзеня будуць адкрыты толькі дзяжурныя аддзяленні пошты.

Subscribe to RSS - грамадства