17.04.2024 - 09:19
Пытанні развіцця сельскагаспадарчай галіны і павышэння яе эфектыўнасці, забеспячэння добрага ўраджаю і, як вынік, эканамічнай стабільнасці заўсёды былі ў прыярытэце. Прычым работа на вынік - гэта ўзаемныя намаганні многіх ведамстваў і службаў, а не зона адказнасці выключна работнікаў прадпрыемстваў АПК.
16.04.2024 - 09:02
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заснаваў нагрудны знак дэлегата Усебеларускага народнага сходу. Адпаведны ўказ нумар 153 кіраўнік дзяржавы падпісаў 15 красавіка, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Дакументам зацверджаны палажэнне аб нагрудным знаку, яго апісанне і выява, а таксама вызначаны апісанне і форма пасведчання дэлегата УНС.
15.04.2024 - 10:07
Магілёўская вобласць - адзін з найбольш уцягнутых у саюзныя інтэграцыйныя працэсы рэгіёнаў Беларусі. Тлумачыцца гэта і прамысловым патэнцыялам, і суседствам з суб'ектамі Расійскай Федэрацыі. Таму пры арганізацыі выставы ў беларускім павільёне на ВДНГ і стаўку рабілі на флагманаў вытворчасці: гэта не толькі эфектна, але і эфектыўна.
12.04.2024 - 13:07
Памочнік Прэзідэнта - інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк правёў прыёмы грамадзян у Бялыніцкім і Мсціслаўскім раёнах. Тыя, хто звярнуўся, агучылі пытанні рамонту дарог і працякання даху, арганізацыі працы грамадскага транспарту і прымянення працоўнага права.
11.04.2024 - 16:57
Магілёўская вобласць заключыла шэраг двухбаковых пагадненняў з рэгіёнамі Расійскай Федэрацыі ў ходзе прэзентацыі свайго патэнцыялу на ВДНГ у Маскве. Дні вобласці праходзяць на Расійскай выставачнай пляцоўцы з 29 сакавіка па 22 красавіка.
10.04.2024 - 14:07
Пазачарговую трэцюю сесію Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць дзевятага склікання правёў 10 красавіка старшыня абласнога Савета дэпутатаў Аляксандр Гарошкін.
09.04.2024 - 11:00
Прамую тэлефонную лінію 13 красавіка ў Магілёўскім аблвыканкаме правядзе намеснік старшыні аблвыканкама Генадзь Іванавіч Дзенгалёў. Пытанні можна будзе задаць з 9.00 да 12.00 па тэлефоне: 8 (0222) 50-18-69.
08.04.2024 - 10:52
У вёсцы Горная Вуліца Магілёўскага раёна раней была грунтавая дарога. Кожны раз пасля дажджоў ці вясновага раставання снега праехаць па ёй станавілася праблемай. Вяскоўцы звярнуліся да мясцовай улады, і ўчастак шляху працягласцю 0,8 кіламетра з улікам фінансавання ўключылі ў Дзяржаўную праграму «Дарогі Беларусі» на 2021—2025 гады. Нядаўна тут выканалі комплекс работ, абклалі жвіровае пакрыццё.
04.04.2024 - 15:47
Сёння ў Магілёве прайшло пасяджэнне дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў базавага ўзроўню па выбарах членаў Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання ад Магілёўскай вобласці. Імёны сенатараў ад Магілёўшчыны аб'яўлялі ў Палацы культуры вобласці. У відэафільме, які быў паказаны ў самым пачатку пасяджэння, адлюстраваны многія пазітыўныя перамены, якія адбыліся ў рэгіёне за апошнія гады, - глабальныя будоўлі, развіццё медыцыны, а таксама брэндавыя для рэгіёну святы.
03.04.2024 - 19:01
Старшыня аблвыканкама Анатоль Ісачэнка правёў сёння асабісты прыём грамадзян. Жыхароў Магілёва і Магілёўскага раёна, якія да яго звярнуліся, цікавілі пытанні добраўпарадкавання гарадскіх тэрыторый, а таксама - пашырэння тэрыторыі адных з грамадзянскіх могілак.
01.04.2024 - 18:48
Сустрэча намесніка старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслана Страхара з міністрам знешніх сувязей Астраханскай вобласці Уладзімірам Галаўковым адбылася сёння ў Доме Саветаў. Бакі абмеркавалі існуючае супрацоўніцтва паміж рэгіёнамі і намецілі напрамкі далейшага ўзаемадзеяння. У прыватнасці, зацікаўлены расійскія партнёры ў стварэнні сумесных прадпрыемстваў у сферы малочнай прамысловасці і мэблевай вытворчасці.
28.03.2024 - 09:11
27.03.2024 - 14:11
У Шклоўскім раёне на маршруты выйдуць новыя пасажырскія электробусы. Урачыстая цырымонія перадачы 15 сучасных адзінак тэхнікі прайшла 27 сакавіка ў Шклове.
26.03.2024 - 18:18
Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка сустрэўся сёння з дэлегацыяй Омскай вобласці на чале з губернатарам Віталем Хаценка. У сустрэчы таксама прынялі ўдзел памочнік Прэзідэнта - інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк, старшыня абласнога Савета дэпутатаў Аляксандр Гарошкін.
25.03.2024 - 19:09
Сумеснае пасяджэнне прэзідыума Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў і Магілёўскага аблвыканкама правёў сёння старшыня аблвыканкама Анатоль Ісачанка. Удзел у ім прыняў памочнік Прэзідэнта - інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк, старшыня абласнога Савета дэпутатаў Аляксандр Гарошкін, члены прэзідыума аблсавета, члены аблвыканкама, прадстаўнікі кантралюючых і наглядных органаў, кіраўнікі структурных падраздзяленняў аблвыканкама, прадстаўнікі СМІ.
23.03.2024 - 10:20
Жыхары Магілёва нясуць кветкі да памятнага знака «Рукапоціск» у памяць аб загінуўшых у тэракце ў Падмаскоўі
У Магілёве да памятнага знака «Рукапаціск» каля ліцэя Беларуска-Расійскага ўніверсітэта ў знак найглыбейшага смутку з самай раніцы людзі нясуць кветкі, каб ушанаваць памяць і выказаць спачуванні родным загінулых і пацярпелых у тэракце ў «Крокус Сіці Холе».
22.03.2024 - 09:29
В Беларуси сегодня отдают дань памяти жителям деревни Хатынь, которая была сожжена фашистами 81 год назад - 22 марта 1943 года. Вспоминая Хатынь, белорусы вспоминают тысячи других белорусских деревень, уничтоженных немецко-фашистскими захватчиками в годы Великой Отечественной войны.
19.03.2024 - 09:57
За плённую дзяржаўную і грамадскую дзейнасць, значны асабісты ўклад у развіццё заканадаўства і парламентарызму дзяржаўных узнагарод удастоены дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і члены Савета Рэспублікі. Адпаведны ўказ нумар 99 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 18 сакавіка, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
16.03.2024 - 12:26
У Дзень Канстытуцыі старшыня аблвыканкама Анатоль Ісачанка ўручыў пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь 23 юнакам і дзяўчатам Магілёўшчыны, якім споўнілася 14 гадоў. У іх ліку - выдатнікі вучобы, пераможцы алімпіяд і конкурсаў, актывісты дзіцячых і маладзёжных грамадскіх аб'яднанняў.
15.03.2024 - 10:19
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў суайчыннікаў з Днём Канстытуцыі. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
«Сёння мы адзначаем Дзень Канстытуцыі, якая стала сапраўды народным дакументам. Прыняты 30 гадоў таму і ўдасканалены на рэферэндумах воляй большасці беларусаў Асноўны Закон шмат у чым вызначае ход нашай гісторыі, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Дзякуючы Канстытуцыі створаны ключавыя інстытуты дзяржаўнай улады, гарантаваны правы і свабоды грамадзян».