Рус Бел Eng 中文

28 жылых дамоў аграгарадка Верамейкі падключаць да гарачага водазабеспячэння ад новай кацельні

28 жылых дамоў аграгарадка Верамейкі Чэрыкаўскага раёна падключаць да гарачага водазабеспячэння ад новай кацельні. У населеным пункце працягваецца яе будаўніцтва. Ужо гатовы каркас будынка.

Як расказаў галоўны інжынер «Чэрыкаўскага жылкамунгаса» Зміцер Антонаў, для аснашчэння новага аб’екта ўжо даставілі адзін газавы кацёл. У красавіку плануецца даставіць яшчэ два. Яны будуць працаваць на драўлянай шчэпцы, у той час як дзеючая кацельня – выключна на імпартным газе. Першае цяпло ад новай кацельні людзі атрымаюць ужо ў наступным ацяпляльным сезоне.

Таксама ў Верамейках ўдасканаляць цеплавыя сеткі. Замест старых труб на ўчастку 4,6 км правядуць сучасную ПІ-трубу. Па папярэдніх падліках, гэта дазволіць скараціць страты цяпла да 10%.

Па матэрыяле «Радыё “Магілёў”»

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая