Рус Бел Eng 中文

Аб выплаце кампенсацый былым савецкім ваеннапалонным

Ідзе прыём заявак на атрыманне былымі савецкімі ваеннапалоннымі ў Германіі аднаразовай грашовай дапамогі ў памеры 2500 еўра на падставе прынятага германскім Бундэстагам рашэння 21 мая 2015 года.

Згодна з указаным рашэннем права на атрыманне выплат распаўсюджваецца на ваеннаслужачых Узброеных Сіл СССР, якія знаходзіліся ў перыяд з 22 чэрвеня 1941 года па 8 мая 1945 года ў германскіх лагерах ваеннапалонных. Дапамога выплачваецца германскім бокам на добраахвотнай аснове і адрасуецца непасрэдна пацярпелым альбо ўпаўнаважаным ім асобам.

Апошні тэрмін падачы заявак заканчваецца 30 верасня 2017 года.

Форма заяўкі прадстаўлена на сайце Федэральнага ведамства цэнтралізаваных службаў і нявырашаных маёмасных пытанняў ФРГ (BADV).

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая