Рус Бел Eng 中文

Абласны маладзёжны форум «Кветкі Вялікай Перамогі» адбудзецца 11 мая ў Магілёўскім раёне

Абласны маладзёжны форум «Кветкі Вялікай Перамогі» адбудзецца 11 мая ва УА «Магілёўскі дзяржаўны прафесійны агралесатэхнічны каледж імя К. П. Арлоўскага». Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным камітэце ГА «БРСМ».

Удзельнікамі мерапрыемства стануць першыя сакратары тэрытарыяльных камітэтаў «Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі», актывісты маладзёжнай і піянерскай арганізацый, прадстаўнікі выканаўчай улады, абласнога аддзялення «Беларускі фонд міру», раённай арганізацыі ветэранаў вайны і працы, абласной асацыяцыі малалетніх вязняў фашысцкай няволі, абласнога гісторыка-патрыятычнага пошукавага клуба «Віккру», ветэран камсамольскага руху Вера Кастэнка.

Падчас форуму пройдзе дыялог пакаленняў, дзе маладыя людзі падзеляцца думкамі, з якімі сустрэлі 9 Мая, пачуюць пажаданні ад старэйшага пакалення, даведаюцца, чаго трэба сцерагчыся, чэрпаючы інфармацыю аб Вялікай Айчыннай вайне з неафіцыйных крыніц.

Абмеркаванню будзе папярэднічаць выставачная экспазіцыя на ваенную тэматыку ад сацыяльна-культурнага грамадскага аб’яднання «Спадчына». Таксама ўдзельнікі і госці форуму змогуць паўдзельнічаць у акцыі «Ліст Пераможцу!» і пакінуць у трохкутніках свае пажаданні ветэранам. Пасланні будуць перададзены Магілёўскаму абласному Савету ветэранаў на мітынгу-рэквіеме «Звон смутку», які адбудзецца раніцай 22 чэрвеня на мемарыяльным комплексе «Буйніцкае поле», і ў далейшым адправяцца адрасатам.

Завершыць форум патрыятычная акцыя «Нам завешчана памяці слава», падчас якой будуць ускладзены кветкі да партрэтаў герояў Вялікай Айчыннай вайны, якія вызвалялі Магілёў, і экскурсійная праграма па ваеннай экспазіцыі пад адкрытым небам.

Пачатак мерапрыемства ў 12.00.

Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter.

Чытайце таксама ў катэгорыі "навiна дня":

10.12.2018 - 09:05 | Прамую тэлефонную лінію правядзе 15 снежня старшыня Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Даманеўскі

Прамую тэлефонную лінію правядзе 15 снежня старшыня Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Віктаравіч Даманеўскі. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.

07.12.2018 - 15:00 | Дабрачынны тэлемарафон «Нашы дзеці» пройдзе ў прамым эфіры на тэлеканале «Беларусь 4. Магілёў» 14 снежня

IV дабрачынны тэлемарафон «Нашы дзеці» пройдзе 14 снежня ў прамым эфіры тэлеканала «Беларусь 4. Магілёў» з 13:55 да 19:15. Ён праводзіцца ў межах абласнога дабрачыннага марафону «Сагрэем дзіцячыя сэрцы», які арганізуе абласное аддзяленне «Беларускага дзіцячага фонду».

06.12.2018 - 13:18 | Каля 150 тыс. юных жыхароў Магілёўшчыны стануць удзельнікамі навагодніх мерапрыемстваў

Каля 150 тыс. юных жыхароў Магілёўшчыны стануць удзельнікамі навагодніх мерапрыемстваў, арганізаваных установамі адукацыі, арганізацыямі і грамадскімі аб’яднаннямі. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў галоўным упраўленні па адукацыі аблвыканкама.

05.12.2018 - 15:16 | Больш за 100 мерапрыемстваў запланавана ў Магілёве да Новага года і Каляд

Больш за 100 мерапрыемстваў запланавана ў Магілёве да Новага года і Каляд. У чарадзе святочных забаў знайшлося месца як для ўпадабаных жыхарам абласнога цэнтра мерапрыемстваў, так і для новых. Многія традыцыйныя дзействы памяняюць фармат. Нязменнымі застануцца іх душэўная атмасфера, маляўнічасць і запал.

04.12.2018 - 10:10 | У Магілёве на плошчы Леніна ідзе ўстаноўка галоўнай навагодняй ёлкі вобласці

У Магілёве на плошчы Леніна ідзе ўстаноўка галоўнай навагодняй ёлкі вобласці. Сямнаццаты год запар яе асновай становіцца 27-метровая металічная канструкцыя, якая складаецца са зборных модуляў.