RU BY EN 中文
Instagram

Абмежаванні на выплату пенсіі за выслугу гадоў адменяць з 1 студзеня 2026 года для працуючых дзяржслужачых

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 1 кастрычніка падпісаў указ нумар 350 «Аб пенсійным забеспячэнні дзяржаўных грамадзянскіх служачых». Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Дакументам прадугледжваецца адмена з 1 студзеня 2026 года абмежавання на выплату пенсіі за выслугу гадоў працуючым дзяржаўным грамадзянскім служачым, якія дасягнулі пенсійнага ўзросту (аналагічныя абмежаванні былі адменены з 1 студзеня 2025 года на памер працоўных пенсій для працуючых пенсіянераў у адпаведнасці з указам ад 29 кастрычніка 2024 года нумар 402).

Гэта рашэнне прынята ў мэтах павышэння зацікаўленасці такіх дзяржслужачых у прадаўжэнні працоўнай дзейнасці і больш эфектыўнага задзейнічання іх прафесійнага патэнцыялу ў эканоміцы краіны.

Указ дасць магчымасць устанавіць аднастайныя падыходы да выплаты пенсій у перыяд работы для ваенных і грамадзянскіх пенсіянераў з ліку дзяржслужачых, што адпавядае адзінай лініі па зняцці абмежаванняў на атрыманне заробленай пенсіі ў поўным аб'ёме.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая