Рус Бел Eng 中文

Ад аплаты камуналкі да стыпендыі школьнікам - як матывуюць работнікаў у бялыніцкім калгасе «Радзіма»

Бялыніцкі СВК «Калгас «Радзіма» распрацаваў сістэму мер для матывацыі сваіх работнікаў. Аб некаторых з іх сёння Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку расказаў старшыня кааператыва Аляксандр Лапацентаў.

Сярэдняя зарплата ў калгасе ў 2017 годзе склала Br927, у гэтым годзе яна павысілася да Br973 і прадаўжае расці.

Работнікам даплачваюць 10 працэнтаў за вядзенне здаровага ладу жыцця. «Некалі смяяліся з гэтага, а сёння ў нас 85 працэнтаў работнікаў не кураць», - заўважыў Аляксандр Лапацентаў.

Акрамя таго, добрасумленным работнікам аплачваюць жыллёва-камунальныя паслугі першыя два гады, а 10 лепшых работнікаў СВК штогод атрымліваюць пуцёўкі ў санаторыі Беларусі або іншых краін.

Заахвочваюць у калгасе і дзяцей, якія паказваюць добрыя вынікі ў вучобе. Пры гэтым неабавязкова быць круглым выдатнікам: калі вучань стараецца і паводзіць сябе добра, ён таксама можа разлічваць на падтрымку. «Стыпендыі мы плацім ужо 25 гадоў і не пераставалі ні пры якіх сітуацыях. Стыпендыі розныя, але гэта вельмі дзейсны інструмент», - адзначыў старшыня калгаса.

Вялікая падтрымка аказваецца моладзі. Тым, хто мае вышэйшую адукацыю, выплачваюцца пад'ёмныя ў памеры трох сярэднямесячных зарплат, работнікам з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй - у памеры дзвюх, з прафесійна-тэхнічнай - у памеры адной.

Маладым спецыялістам выдаецца пазыка ў памеры Br2,5 тыс. Калі яны адпрацуюць на прадпрыемстве пяць гадоў, то грошы вяртаць не трэба. Праўда, каб атрымаць такую падтрымку, трэба зарэкамендаваць сябе ў першы год работы.

Усяго ў СВК працуюць 292 чалавекі, з іх 84 працэнты - выпускнікі мясцовых школ. «92 чалавекі ў калгасе ва ўзросце да 35 гадоў. Яны карыстаюцца даволі сур'ёзнымі льготамі, мы ім даплачваем 10 працэнтаў да асноўнай зарплаты. Сярэдні ўзрост працуючых у нас - 44 гады», - звярнуў увагу кіраўнік.

Аляксандр Лапацентаў узначальвае калгас з 1981 года. Ён узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнам Айчыны III ступені, з'яўляецца заслужаным работнікам сельскай гаспадаркі Беларусі.

БЕЛТА

Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter.

Чытайце таксама ў катэгорыі "рэгіёны":

17.07.2018 - 10:39 | У Хоцімскім раёне абвешчаны штогадовы агляд-конкурс на лепшае добраўпарадкаванне тэрыторый

У Хоцімскім раёне абвешчаны штогадовы агляд-конкурс на лепшае добраўпарадкаванне тэрыторый. Пра гэта паведамілі ў райвыканкаме.

16.07.2018 - 14:49 | Грыбы шыітаке пачалі масава вырошчваць у Крычаўскім раёне

Грыбы шыітаке пачалі масава вырошчваць у Крычаўскім раёне. Гэта буйны кітайскі інвестыцыйны праект.

13.07.2018 - 12:49 | Вулічнае асвятленне на сонечных батарэях ўсталявалі ў Бярозкаўскім сельсавеце Хоцімскага раёна

Вулічнае асвятленне на сонечных батарэях ўсталявалі ў Бярозкаўскім сельсавеце Хоцімскага раёна. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў Магілёўскім абласным упраўленні па наглядзе за рацыянальным выкарыстаннем паліўна-энергетычных рэсурсаў.

13.07.2018 - 11:32 | У Горках для аматараў прыроды адкрыты для наведвання дэндрапарк Беларускай сельгасакадэміі

Выдатны адпачынак – гэта прагулка на свежым паветры па маляўнічых месцах. У іх ліку – дэндрарый батанічнага саду, размешчаны ў Горках на тэрыторыі Беларускай сельгасакадэміі.

12.07.2018 - 12:19 | Як вырашаецца праблема занятасці ў Мсціслаўскім раёне

Прыгранічнае становішча раёна, дзе да ўмоўнага падзелу з Расіяй усяго з дзясятак кіламетраў, міжволіўплывае на рынак працы. Прывабныя прапановы працы ў аграрнай сферы ў краіне-суседцы спараджаюць скрытую міграцыю, рабочай сілы становіцца менш.