RU BY EN 中文
Twitter Instagram

АДІ ў лютым будзе прысвечаны актуальным пытанням развіцця Магілёўскай вобласці ў бягучай пяцігодцы

Адзіны дзень інфармавання, які пройдзе 15 лютага ў гарадах і раёнах Магілёўшчыны, будзе прысвечаны актуальным пытанням развіцця Магілёўскай вобласці ў бягучай пяцігодцы. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў галоўным упраўленні ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама.

Кіруючыя работнікі аблвыканкама, яго структурных падраздзяленняў і абласных ведамстваў, якія ўваходзяць у склад інфармацыйных груп пад кіраўніцтвам членаў абласнога выканаўчага камітэта, а таксама члены інфармацыйных груп гар- і райвыканкамаў, адміністрацый Магілёва і Бабруйска выступяць у працоўных калектывах рэгіёна. Яны раскажуць пра развіццё сфер народнагаспадарчага комплексу Прыдняпроўскага краю.

У якасці дадатковай разгледзяць тэму «Армія беларускага народа – надзейны гарант забеспячэння ваеннай бяспекі дзяржавы: да 100-годдзя з дня ўтварэння Узброеных Сіл». Удзельнікі АДІ таксама паведамяць аб правілах пажарнай бяспекі і паводзін на лёдзе.

Матэрыялы для членаў інфармацыйна-прапагандысцкіх груп

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая