V ФОРУМ РЭГІЁНАЎ БЕЛАРУСІ І РАСІІ

Магілёў. 10-12 кастрычніка 2018 года.

Рус Бел Eng 中文

Адкрыты чэмпіянат Беларусі па лёгкай атлетыцы ў памяшканні пройдзе ў Магілёве 16-17 лютага

Адкрыты чэмпіянат Беларусі па лёгкай атлетыцы у памяшканні на прызы газеты «Спартыўная панарама» пройдзе ў магілёўскім СК «Алімпіец» 16-17 лютага. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі.

Паводле слоў суразмоўцаў, у спаборніцтвах прымуць удзел каманды з усіх абласцей краіны і горада Мінска, у склад якіх увойдуць наймацнейшыя спартсмены. Сярод іх – Вольга Мазуронак, Эльвіра Герман, Віялета Скварцова, Максім Недасекаў, Аляксандр Ліннік, Сяргей Літоўчык, Юлія Касцючкова, Ірына Жук, Ірына Васькоўская і інш. Пацвердзіла свой удзел у прэстыжным першынстве і найлепшая беларуская спрынтарка Аліна Талай. Яна выйдзе на старт дыстанцыі 60 метраў з бар’ерамі. «Спартсменка, якая вядзе падрыхтоўку да ўдзелу ў чэмпіянаце свету ў памяшканні, мае намер не толькі абнавіць свой найлепшы вынік сезона (7,88 сек.), але і перапісаць устаноўлены ёю ж нацыянальны рэкорд (7,85 сек.)», – удакладнілі суразмоўцы.

Дарэчы, лідараў сезона ў краіне будзе адрозніваць па нумары фіялетавага колеру. Пры гэтым прыналежнасць да каманды той ці іншай вобласці будзе пазначана адпаведным колерам прозвішча і нумара лёгкаатлета: Брэсцкая – белы, Віцебская – блакітны, Гомельская – зялёны, Гродзенская – чорны, Мінская – сіні, Магілёўская – жоўты, Мінск – чырвоны. Так, Прыдняпроўскі край у бегу на 200 м прадставяць Крысціна Ціманоўская – бясспрэчны лідар на гладкай спрынтарскай дарожцы сярод беларускіх лёгкаатлетак. Канкурыраваць з нашай бягунняй будзе Крысціна Радзіванюк з Мінска.

Барацьба паміж атлетамі будзе ісці ў 16 відах: бег на 60 м, 200 м, 400 м, 800 м, 1500 м, 3000 м, 60 м з бар’ерамі, 3000 м з перашкодамі, спартыўная хадзьба на 5 км і 10 км, скачкі ў вышыню, даўжыню і з шастом, трайны скачок, штурханне ядра, эстафета 4х400 м.

Дзякуючы генеральнаму партнёру Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі – Беларускай нацыянальнай перастраховачнай арганізацыі – сфарміраваны прызавы фонд чэмпіянату ад БФЛА ў памеры $ 16 тыс. Сума размяркуецца наступным чынам: уладальнікам золата ўручаць Br400, серабра – Br250, а бронзы – Br150. Акрамя грашовай узнагароды, спартсменаў чакаюць медалі, сувенірныя кружкі і букеты-кампліменты. Па традыцыі будуць вызначаны найлепшыя спартсмены спаборніцтваў: па тры жанчыны і мужчыны атрымаюць дадатковы грашовы бонус у памеры Br1 тыс. кожны. Для трэнераў, якія падрыхтавалі пераможцаў і прызёраў, БФЛА таксама прадугледзела сувенірныя медалі і тэрмакубкі.

Адкрыты чэмпіянат Беларусі па лёгкай атлетыцы праводзіцца з мэтай папулярызацыі лёгкай атлетыкі ў Беларусі і павышэння спартыўнага майстэрства спартсменаў. Гэта мерапрыемства з’яўляецца афіцыйным адборам для ўдзелу ў чэмпіянаце свету ў памяшканнях у Бірмгеме (Вялікабрытанія) 1-3 сакавіка.

Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter.

Чытайце таксама ў катэгорыі "навiна дня":

18.10.2018 - 14:12 | Васямнаццаць беларускіх мультфільмаў увайшлі ў конкурсную праграму «Анімаёўкі – 2018»

Васямнаццаць беларускіх мультфільмаў увайшлі ў конкурсную праграму ХХІ Міжнароднага фестывалю анімацыйных фільмаў «Анімаёўка – 2018», які пройдзе 26-28 кастрычніка ў Магілёве, паведамілі на прадпрыемстве «Магілёўкінавідэапракат».

17.10.2018 - 13:15 | Ордэн Маці ўручылі шасці шматдзетным жанчынам Магілёўскай вобласці

Урачысты прыём, прысвечаны Дню маці, адбыўся сёння ў Магілёўскім аблвыканкаме. У мерапрыемстве прынялі ўдзел 30 жанчын з гарадоў і раёнаў рэгіёна, якія выхавалі дастойных сыноў і дачок, перадае карэспандэнт сайта.

16.10.2018 - 11:27 | Галоўная тэма АДІ ў кастрычніку – захаванне і развіццё нацыянальнай культуры ў Рэспубліцы Беларусь

Адзіны дзень інфармавання, які пройдзе 18 кастрычніка ў гарадах і раёнах Магілёўскай вобласці, будзе прысвечаны традыцыям беларускага народа, захаванню і развіццю нацыянальнай культуры. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў Галоўным упраўленні ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама.

15.10.2018 - 11:02 | Агульная сума падпісаных на Форуме рэгіёнаў кантрактаў перавысіла $ 500 млн – Міхаіл Мясніковіч

На V Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі падпісана кантрактаў на суму больш за $500 млн. Такія даныя ў праграме «Галоўны эфір» на тэлеканале «Беларусь 1» прывёў старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч.

15.10.2018 - 09:32 | Прамую тэлефонную лінію правядзе 20 кастрычніка першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Алег Чыкіда

Прамую тэлефонную лінію правядзе 20 кастрычніка першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Алег Іванавіч Чыкіда. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.