Рус Бел Eng 中文

Адкрыты дабрачынны рахунак для ахвяраванняў на рамонт старога лячэбнага корпуса Крычаўскай раённай бальніцы

Адкрыты дабрачынны рахунак для ахвяраванняў на рамонт старога лячэбнага корпуса Крычаўскай раённай бальніцы. Пра гэта паведамілі ў райвыканкаме.

Будынак быў пабудаваны ў канцы 50-х, і сёння тут ідуць работы па яго капітальным абнаўленні. У адным з кабінетаў плануюць устанавіць камп'ютарны тамограф, які дазволіць праводзіць дыягностыку розных захворванняў на сучасным узроўні.

Жыхары Крычаўшчыны могуць паскорыць рамонтны працэс. З гэтай мэтай у філіяле №714 ААТ «АСБ Беларусбанк» адкрыты дабрачынны рахунак, на які ўжо паступіла больш як Br300. Свой уклад у добрую справу ўнеслі трое крычаўлян, работнікі ўпраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне райвыканкама і спецыялісты філіяла ААТ «Магілёўсаюздрук».

Нагадаем, побач са старым корпусам Крычаўскай раённай бальніцы крыху менш за два гады таму адкрылі новы аперацыйна-рэанімацыйны дыягнастычны корпус.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая