Рус Бел Eng 中文

Адкрыты раённы пікнік для байцоў студэнцкіх і валанцёрскіх атрадаў арганізуюць 1 жніўня ў Магілёве

Адкрыты раённы пікнік для байцоў студэнцкіх і валанцёрскіх атрадаў арганізуюць 1 жніўня ў Магілёве. Мерапрыемства пройдзе з 12.00 да 17.00 на пляжы каля ракі Днепр, паведамілі карэспандэнту сайта ў гарадскім камітэце ГА «БРСМ».

Пікнік прымеркаваны да прафесійнага свята, якое студэнцкія працоўныя атрады адзначаюць 1 жніўня. Таму дзень пройдзе пад дэвізам «Труд - крут!» і будзе напоўнены не толькі прадуктыўнай працай, але і весялосцю.

Юнакоў чакаюць спартыўныя спаборніцтвы, забаўляльная праграма, турнір па настольных гульнях, трэнінгі і інш. Завяршыць пікнік адкрыты дыялог на тэму «Праца - залог поспеху».

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая