Рус Бел Eng 中文

Адзіны дзень зніжак пройдзе ў Магілёўскай вобласці 25-26 лістапада

У рознічнай гандлёвай сетцы Магілёўскай вобласці 25-26 лістапада пройдзе акцыя «Адзіны дзень зніжак». Пакупнікам прапануюць зніжкі на асобны асартымент нехарчовых тавараў у памеры ад 10% да 50%, паведамілі карэспандэнту сайта ў галоўным упраўленні гандлю і паслуг аблвыканкама.

У Магілёве да акцыі далучацца ўнівермаг «Цэнтральны» (вул. Першамайская, 61), комплекс «Усё для дома. ЦУМ – дысконт» (б-р Непакораных, 26), магазіны «Юбілейны» (вул. Каралёва, 19), «Магіляўчанка» (вул. Першамайская, 20), «Поспех» (вул. Ціміразеўская, 36) і інш.

Прыемныя цэны чакаюць і бабруйчан. Так, зніжкі прапануюць крамы «Універмаг» (вул. М. Горкага, 29), «Універмаг» (вул. Інтэрнацыянальная, 56), «Для жанчын» (вул. Савецкая, 129), «Вясёлка» (вул. Урыцкага, 94А ), «Дом абутку» (вул. М. Горкага, 41), «Поспех» (вул. Дзяржынскага, 28), «Тканіны-дываны» (вул. Горкага, 41), «Элема» №1 секцыя №10 (вул. Камсамольская, 34), «Блакіт» (вул. Мінская, 51) і інш.

Акрамя гэтага, у асобных гандлёвых аб’ектах сістэмы спажывецкай кааперацыі будуць прапанаваны зніжкі на нехарчовыя тавары ў памеры, не меншым за 15%.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая