Рус Бел Eng 中文

Агні на галоўнай ёлцы Магілёва запаляць 22 снежня

Урачыстая цырымонія запальвання агнёў на галоўнай ёлцы Магілёва пройдзе 22 снежня на плошчы Леніна. Гэта паслужыць стартам навагодніх мерапрыемстваў у абласным цэнтры, паведамілі ў гарвыканкаме.

Перад пачаткам галоўнага дзейства каля абласнога дыягнастычнага цэнтра адбудзецца танцавальны флэшмоб з удзелам гараджан і галоўных навагодніх персанажаў – Дзядоў Марозаў і Снягурак. Яго фіналам стане запуск у неба святлівых шароў з навагоднімі віншаваннямі.

Затым на сімвалічным троне Дзед Мароз і Снягурка ў суправаджэнні світы з казачных герояў і пад музыку духавога аркестра пройдуць па вуліцы Першамайскай да галоўнай ёлкі. На плошчы Леніна вясёлая казачная кампанія зробіць круг пашаны, павіншуе ўсіх з надыходзячымі святамі і запаліць агні на зялёнай прыгажуні з удзелам кіраўніцтва горада.

Працягне вечар мюзікл па рускай народнай казцы «Марозка» і навагодні баль. Гасцей яшчэ чакае святочны канцэрт з удзелам магілёўскіх кавер-гуртоў і артыстаў, а таксама дыскатэка.

У Магілёве напярэдадні калядных і навагодніх святаў плануецца правесці больш за сто мерапрыемстваў.

БЕЛТА

Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter.

Чытайце таксама ў катэгорыі "навiна дня":

14.12.2018 - 16:59 | Прамую тэлефонную лінію правядзе 15 снежня старшыня Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Даманеўскі

Прамую тэлефонную лінію правядзе 15 снежня старшыня Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Віктаравіч Даманеўскі. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.

14.12.2018 - 08:24 | Дэлегацыя Пастаяннага камітэта сходу народных прадстаўнікоў кітайскай правінцыі Шэньсі 19 снежня наведае з візітам Магілёўскую вобласць

Дэлегацыя Пастаяннага камітэта сходу народных прадстаўнікоў кітайскай правінцыі Шэньсі 19 снежня наведае з візітам Магілёўскую вобласць. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў камітэце эканомікі аблвыканкама.

13.12.2018 - 09:23 | У Магілёве адкрылі першае ганаровае консульства Латвіі ў Беларусі

Ганаровае Консульства Латвійскай Рэспублікі па Магілёве і Магілёўскай вобласці адкрылі ў горадзе на Дняпры. Ва ўрачыстай цырымоніі прынялі ўдзел саветнік – намеснік пасла Латвіі ў Беларусі Даце Рутка, кіраўнік Дырэкцыі па эканамічных адносінах, гандлі і развіцці Міністэрства замежных спраў Латвіі Юрыс Шталмейстарс, старшыня Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Даманеўскі, старшыня Магілёўскага гарвыканкама Уладзімір Цумараў, перадае карэспандэнт сайта.

12.12.2018 - 10:46 | Больш за 30 праектаў прадставяць у Крычаве ўдзельнікі абласнога этапу рэспубліканскага моладзевага конкурсу «100 ідэй для Беларусі»

Больш за 30 праектаў прадставяць у Крычаве ўдзельнікі абласнога этапу рэспубліканскага моладзевага конкурсу «100 ідэй для Беларусі». Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў абкаме ГА «БРСМ».

11.12.2018 - 16:14 | У рэгіянальным адборы на конкурсы «Славянскага базару-2019» прынялі ўдзел 29 выканаўцаў з Магілёўскай вобласці

У Беларусі праходзіць першы этап адбору ўдзельнікаў Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск-2019» і Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу «Віцебск-2019». Старт быў дадзены 5 снежня ў Гродне, а сёння эстафету прымаў Магілёў. Праслухоўванне прэтэндэнтаў ад нашага рэгіёна адбылося ў абласным метадычным цэнтры культурна-народнай творчасці і асветнай працы, дзе працавала журы пад старшынствам заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь Алены Ланской.