Рус Бел Eng 中文

Аграрыі Магілёўскай вобласці маюць намер вырасціць не менш за 1,3 млн. т збожжавых

Аграрыі Магілёўскай вобласці ў гэтым сезоне маюць намер вырасціць не менш за 1,3 млн. т збожжавых і зернебабовых культур. Пра гэта паведаміў старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама Валерый Сямёнаў.

Па яго словах, збожжавыя і зернебабовыя культуры будуць размешчаны на плошчы 365,3 тыс. га, або 100% да ўзроўню 2017 года (48% у структуры пасяўных плошчаў), у тым ліку азімыя збожжавыя – 189,2 тыс. га, яравыя збожжавыя і зернебабовыя – 176,1 тыс. га. «Аграрыі вобласці поўнасцю забяспечаны кандыцыйным насеннем збожжавых пад яравую сяўбу. Засталося толькі дакупіць імпартныя гатункі кукурузы, з якіх плануецца атрымаць элітнае насенне», – сказаў Валерый Сямёнаў.

Зараз у вобласці завяршаецца падрыхтоўка тэхнікі да яровой сяўбы. У гэтых работах у асноўным будзе задзейнічана магутная энерганасычаная тэхніка. З наяўных 797 трактароў (магутнасцю ад 250 л. с. і вышэй) на сёння спраўныя 728, ці 91%. Да 1 красавіка вобласць мае намер выйсці на планавую гатоўнасць ўсёй сельгастэхнікі, якая будзе прымаць удзел у вяснова-палявых работах. «Восенню мінулага года нашы аграрыі зрабілі добры задзел па ўзворванні зябліва пад яравую сяўбу збожжавых. Гэта сэканоміць час і расход паліва на пасяўной, дазволіць правесці яе ў аптымальныя агратэхнічныя тэрміны. Мы разлічваем, калі дазволіць надвор’е, пасеяць збожжавыя і зернебабовыя культуры ў максімальна кароткія тэрміны – на працягу 7-8 дзён», – сказаў старшыня камітэта.

З абласнога бюджэту на падрыхтоўку да вясенне-палявых работ было выдзелена Br8,3 млн. У асноўным яны былі накіраваны на рамонт тэхнікі і тэхнічнае абслугоўванне машынна-трактарнага парку, закупку мінеральных угнаенняў.

У рэгіёне працягваецца праца па забеспячэнні сельгасарганізацый мінеральнымі ўгнаеннямі, гаруча-змазачнымі матэрыяламі, вядзецца вываз на палі арганікі, уборка з палёў саломы.

БЕЛТА

Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter.

Чытайце таксама ў катэгорыі "эканоміка і бізнес":

19.07.2018 - 12:00 | У I паўгоддзі 2018 года па выніках правядзення маніторынгу бюджэт Магілёўскай вобласці папоўніўся больш чым на Br1 млн

У I паўгоддзі 2018 года па выніках правядзення маніторынгу бюджэт Магілёўскай вобласці папоўніўся больш чым на Br1 млн. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ па Магілёўскай вобласці.

19.07.2018 - 10:26 | Выкарыстанне сродкаў у сферы ЖКГ Магілёўскай вобласці знаходзіцца на кантролі КДК

Камітэтам дзяржаўнага кантролю Магілёўскай вобласці пры правядзенні маніторынгу выяўлена незаконнае атрыманне ў 2015-2016 гадах прадпрыемствамі жыллёва-камунальнай гаспадаркі рэгіёна бюджэтных сродкаў на суму больш за Br400 тыс.

18.07.2018 - 13:01 | За студзень-чэрвень 2018 года ў Магілёўскай вобласці ўведзена ў эксплуатацыю 120 тыс. кв. м жылля

За студзень-чэрвень 2018 года ў Магілёўскай вобласці ўведзена ў эксплуатацыю 120 тыс. кв. м агульнай плошчы жылых дамоў пры гадавым заданні 327 тыс. кв. м. У тым ліку 39 тыс. кв.

17.07.2018 - 15:43 | КДК Магілёўскай вобласці вывучыў эфектыўнасць выкарыстання арэнднага жылля ў Магілёве

Вынікі вывучэння эфектыўнасці выкарыстання арэнднага жылля ў Магілёве разгледжаны на пасяджэнні калегіі Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў ведамстве.

17.07.2018 - 15:37 | Магілёўскія мытнікі спынілі незаконнае перамяшчэнне больш за 40 т яблыкаў

Магілёўскія мытнікі спынілі незаконнае перамяшчэнне больш за 40 т яблыкаў. Такая інфармацыя размешчана на сайце Дзяржаўнага мытнага камітэта.