Рус Бел Eng 中文

Аграрыі Магілёўскай вобласці забяспечаны на 111% насеннем яравых збожжавых і зернебабовых культур

Пад ураджай 2018 года ў сельскагаспадарчых арганізацыях Магілёўскай вобласці засыпана больш за 64,8 тыс. т насення яравых збожжавых і зернебабовых культур са страхавым фондам, або 111% ад патрэбнага. Пра гэта паведамілі ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама.

Кандыцыйным з’яўляецца 63,8 тыс. т збожжавых і зернебабовых культур, або 110% ад патрэбнага. Для паляпшэння сартавога і рэпрадукцыйнага складу ў эксперыментальных базах і элітгасах вобласці падрыхтавана для рэалізацыі 3,2 тыс. т элітнага насення яравых збожжавых і зернебабовых культур. Зараз вядзецца заключэнне дагавораў. Акрамя таго, для рэалізацыі ў сельгасарганізацыях вобласці маецца 424 т рэпрадукцыйнага насення збожжавых і зернебабовых культур, з якіх 180 т – зернебабовых.

«У цяперашні час аграрыі вобласці поўнасцю забяспечаны неабходнай колькасцю кандыцыйнага насення збожжавых і зернебабовых культур. Галоўнае цяпер – вытрымаць тэхналогію сяўбы, правесці яе якасна і ў аптымальныя агратэхнічныя тэрміны, каб атрымаць высокі ўраджай», – адзначылі суразмоўцы.

Для правядзення сяўбы кукурузы пад запланаваныя плошчы патрабуецца 3,2 тыс. т насення гібрыдаў кукурузы. «З улікам наяўных 200 т насення мы плануем у найбліжэйшы час закупіць 2,1 тыс. т насення беларускай і 900 т замежнай селекцыі, з якіх 600 т на зерне і 300 т сельскагаспадарчымі арганізацыямі непасрэдна», – сказалі спецыялісты.

Патрэба ў насенні шматгадовых траў складае 2 тыс. т, у тым ліку бабовых 0,83 тыс. т. У цэлым па вобласці падрыхтавана 1,95 тыс. т, або 96% ад патрэбнага, з іх бабовых 0,89 тыс. т (107%). Акрамя таго, пад яравую сяўбу патрабуецца набыць 138 т насення люцэрны: яно будуць закуплена непасрэдна сельскагаспадарчымі арганізацыямі вобласці за ўласныя сродкі.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая