Рус Бел Eng 中文

Ахвярай агню стаў 87-гадовы жыхар Круглянскага раёна

Чатыры пажары адбылося за выхадныя дні ў Магілёўскай вобласці. У ходзе аператыўнай работы ўдалося выратаваць два жылыя дамы, чатыры гаспадарчыя будынкі, паведаміла карэспандэнту сайта старшы інспектар Цэнтра бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.

Ахвярай агню стаў 87-гадовы жыхар в. Зара Круглянскага раёна. Пажар адбыўся каля гадзіны ночы 22 студзеня. Мясцовыя жыхары выявілі ўзгаранне, калі хата ўжо палала. Пад абваленымі канструкцыямі без прыкмет жыцця быў знойдзены гаспадар. У выніку пажару знішчаны дах, маёмасць, пашкоджана перакрыцце, сцены ў доме.

Праверку па факце гібелі праводзіць Круглянскі раённы аддзел следчага камітэта. Прычына пажару высвятляецца.

Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter.

Чытайце таксама ў катэгорыі "рэгіёны":

22.10.2018 - 07:09 | XII Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Інавацыі. Адукацыя. Энергаэфектыўнасць» адбудзецца 25-27 кастрычніка ў Круглянскім раёне

XII Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Інавацыі. Адукацыя. Энергаэфектыўнасць» адбудзецца 25-27 кастрычніка ў Круглянскім раёне. Мерапрыемства пройдзе на базе экатуркомплексу «Мікалаеўскія пруды» (в. Лыскаўшчына).

19.10.2018 - 10:29 | Міліцэйская сям’я Анікеевых з Асіповічаў прадставіць Магілёўскую вобласць у фінале рэспубліканскай акцыі МУС «Сям'я! Служым разам!»

Міліцэйская сям’я Анікеевых з Асіповічаў прадставіць Магілёўскую вобласць у фінале рэспубліканскай акцыі МУС «Сям'я! Служым разам!». Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміў афіцыйны прадстаўнік УУС Уладзімір Сінкевіч.

18.10.2018 - 11:40 | У ААТ «Новая Друць» Бялыніцкага раёна прыступілі да ўборкі першага ўраджаю жэньшэню

У адкрытым акцыянерным таварыстве «Новая Друць», што ў Бялыніцкім раёне, прыступілі да ўборкі ўраджаю жэньшэню. Выпадак у нашай краіне ўнікальны. «Корань жыцця» прыходзіцца выкопваць рукамі – лапатай можна абсекчы яго «рукі» і «ногі». Карэнішча жэньшэня нагадвае фігурку чалавека. Такое падабенства – адзін з параметраў высокай якасці лекавай расліны. Першай уборачнай у гаспадарцы папярэднічала сем гадоў карпатлівай працы і догляду.

16.10.2018 - 10:36 | У Кіраўскім раёне жонкам афіцэраў уручылі аднайменныя медалі

Афіцэр у форме сціскае ў руках далонь жонкі і пяшчотна глядзіць ёй у вочы. Унізе залацістага круга вянок і зорка, уверсе-рэльефны надпіс «Жонцы афіцэра».

15.10.2018 - 11:05 | Мужчына загінуў на пажары ў Асіповіцкім раёне

У Магілёўскай вобласці за выхадныя адбылося сем пажараў, адзін з іх скончыўся гібеллю мужчыны. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміла старшы інспектар Цэнтра бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.