Рус Бел Eng 中文

Акцыя «Эстафета добрых спраў»: у аграгарадку Майскі Чэрыкаўскага раёна пасля рэканструкцыі адкрылася электракацельня

Чэрыкаўскі раён далучыўся да абласной акцыі «Эстафета добрых спраў», прысвечанай 80-годдзю Магілёўшчыны: у аграгарадку Майскі пасля рэканструкцыі адкрылася электракацельня.

Работы па мадэрнізацыі аб’екта, накіраваныя на паляпшэнне цеплазабеспячэння населенага пункта і павышэнне якасці аказваемых паслуг, пачаліся ў 2014 годзе. Тут замянілі ёмістасці для цепланосьбіта, помпавае абсталяванне, усталявалі два пласцінчатыя цеплаабменнікі.

Жыхары аграгарадка спадзяюцца, што, дзякуючы электракацельні, у іх дамы прыйдзе доўгачаканае цяпло, а тарыфы на ацяпленне знізяцца.

 

Па матэрыяле ТРК «Магілёў»

При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна