У Магілёве на адкрытай пляцоўцы Пячэрскага лесапарку 30 верасня адбудзецца маладзёжная патрыятычная прафарыентацыйная акцыя «Святая справа – Радзіме служыць!», як паведамілі ва УУС Магілёўскага аблвыканкама.
Удзельнікамі акцыі стануць навучэнцы профільных і выпускных класаў устаноў адукацыі Магілёва і вобласці.
Арганізатар акцыі – УУС аблвыканкама – запрашае на патрыятычны канцэрт, прэзентацыю ад курсантаў і афіцэраў Магілёўскага інстытута МУС і паказальныя выступленні атрада міліцыі асобага прызначэння.
«У гэты дзень усе жадаючыя пазнаюць сакрэты паспяховага паступлення ў акадэмію і інстытут МУС ці прыёму на службу ў органы ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь», – адзначылі ва УУС.
Моладзь зможа таксама азнаёміцца з навінкамі спецтэхнікі і ўзбраення АМАП і ДАІ УУС, ацаніць вывучку службовых сабак у в/ч 6713 унутраных войскаў МУС і падсілкавацца сапраўднай салдацкай кашай пасля конкурсаў і віктарын на прызы УУС.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
13.01.2021 - 15:27
13.01.2021 - 15:03
13.01.2021 - 11:34
05.01.2021 - 14:41
Валанцёры БРСМ і БРПА напярэдадні Калядаў перададуць падарункі больш за паўсотні дзяцей
30.12.2020 - 10:28