Рус Бел Eng 中文

Алімпійскія чэмпіёнкі-біятланісткі вырашылі накіраваць дапамогу спартшколе з Чавус

Алімпійскія чэмпіёнкі Надзея Скардзіна, Ірына Крыўко, Дзінара Алімбекава, Дар’я Домрачава ў межах праекта «Алімпійскі выбар» вырашылі накіраваць грашовыя сродкі СДЮШАР Чавускага раёна, паведамілі ў Прэзідэнцкім спартыўным клубе.

Беларускія біятланісткі пералічылі Br15 тыс. Чавускай спартыўнай школе, у якой пачынала свой спартыўны шлях Дзінара Алімбекава. «Гэта было каманднае рашэнне – падтрымаць навучальную ўстанову самай маладой удзельніцы квартэта», – адзначылі ў Прэзідэнцкім спартыўным клубе.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая